Марсела Дыяс Рохас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марсела Дыяс)
Футбол
Марсела Дыяс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марсела Альфонса Дыяс Рохас
Нарадзіўся 30 снежня 1986(1986-12-30)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
Рост 166 см
Вага 64 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чылі Аўдакс Італьяна
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2012 Чылі Універсідад дэ Чылі 205 (10)
2010   Чылі Дэпортэс Ла-Серэна 13 (5)
2012—2014 Швейцарыя Базель 56 (7)
2015 Германія Гамбург 17 (1)
2016—2017 Іспанія Сельта 40 (1)
2017—2018 Мексіка УНАМ Пумас 31 (3)
2018—2021 Аргенціна Расінг Авельянеда 36 (1)
2021—2022 Парагвай Лібертад 21 (0)
2023— Чылі Аўдакс Італьяна 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2017 Чылі Чылі 61 (1)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубкі Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсела Альфонса Дыяс Рохас (ісп.: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар. 30 снежня 1986, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўдакс Італьяна» з Авельянеды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чылі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клуба «Універсідад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучанне ў клубнай акадэміі.

Пасля першага сезона, у Апертуры 2008 года, Дыяс стаў іграком стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Уачыпата», але клуб трываў паражэнне з лікам 2:3[3]. Пасля звальнення трэнера Артура Сала, Дыяс пачаў гуляць на левым флангу паўабароны, у адрозненне ад бачання былога трэнера, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасці атакуючага паўабаронцы.

Частку 2010 года Марсела правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клубе «Дэпортэс», пасля чаго вярнуўся ва «Універсідад дэ Чылі». Да складу клуба «Базель» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. У лютым 2015 года перайшоў у склад клуба «Гамбург». 1 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол за «Гамбург» — у матчы плэй-оф за месца ў Бундэслізе супраць «Карлсруэ» са штрафога ўдара на 91-й хвіліне, тым самым выратаваўшы свой клуб ад вылету. У студзені 2016 стаў іграком іспанскай «Сельты».

У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт з «Сельтай», папоўніў склад мексіканскага клуба «УНАМ Пумас». У жніўні 2018 года перайшоў у аргенцінскі «Расінг». У ліпені 2021 года далучыўся да парагвайскага «Лібертада», а ў студзені 2023 года вярнуўся ў Чылі, стаўшы іграком «Аўдакс Італьяна».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Універсідад дэ Чылі»:

«Базель»:

«Расінг»:

«Лібертад»:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Marcelo Díaz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MARCELO ALFONSO DIAZ // Argentine Soccer Database
  3. Huachipato aprovechó las licencias defensivas para dejar con las manos vacías a U. de Chile. Cooperativa.cl