Марскія сподачкі
Jump to navigation
Jump to search
Сподачкі, марскія сподачкі — тры сямействы (Patellidae, Tecturidae, Lepetidae) падкласа пярэдняшчэлепных малюскаў класа бруханогіх.
Пашыраны ў морах усіх акіянаў. Найбольш вядомая патэла чарнаморская (Patella pontica).
Дыяметр ракавіны да 25 см. Ракавіна спрошчаная, сіметрычная, мае форму каўпачка або перакуленага ўверх дном сподачка (адсюль назва). Маюць адно перадсэрдзе, рэдукаваныя шчэлепы.
Раздзельнаполыя, некаторыя гермафрадыты. Апладненне вонкавае.
Некаторыя ядомыя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сподачкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- University of Hawaii Educational page from Christopher F. Bird, Dep’t of Botany. Photos and detailed information distinguishing the different varieties.
- Lottia gigantea: taxonomy, facts, life cycle, bibliography
- Acmaeidae at the NCBI taxonomy website