Перайсці да зместу

Марсіянскія хронікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марсіянскія хронікі
The Martian Chronicles
Жанр навуковая фантастыка раман
Аўтар Рэй Брэдберы
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1950
Апублікаваны ў 1950
Выдавецтва Doubleday[d]
Колькасць старонак 312
Пераклад на беларускую 2025

«Марсіянскія хронікі» (англ.: The Martian Chronicles) — навукова-фантастычны раман Рэя Брэдберы, які прынёс аўтару шырокую вядомасць. Напісаны ў 1950 годзе.

Раман «Марсіянскія хронікі» ў летапіснай форме апісвае гісторыю каланізацыі людзьмі Марса, супрацьстаянне абарыгенаў «няпрошаным гасцям», а таксама апавядае пра пачатак і наступствы Трэцяй сусветнай вайны на Зямлі. Дзеянне пачынаецца ў 1999 годзе (ці ў 2030).

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння «марсіянскага» цыкла з’явілася ў пісьменніка падчас яго дзіцячых гадоў. Як успамінае сам Брэдберы ў адным са сваіх інтэрв’ю: «У дванаццаць гадоў я не мог дазволіць сабе купіць працяг „Марсіянскага воіна“ Эдгара Бэраўза, бо мы былі беднай сям’ёй … і тады напісаў сваю ўласную версію».

У 1949 годзе Рэй Брэдберы, які ўжо сур’ёзна займаецца пісьменніцкай дзейнасцю, але яшчэ не атрымаў прызнання, адпраўляецца ў Нью-Ёрк. У буйным горадзе ён на працягу доўгага часу беспаспяхова «бегае па рэдакцыях», прапаноўваючы свае кароткія навукова-фантастычныя апавяданні. Даследчык Л. Буцякоў тлумачыць няўдачы тым, што яго проза не адпавядала «літаратурнай модзе»: «Апавяданні ў тыя гады не карысталіся папулярнасцю, публіка хацела коміксаў і раманаў „з працягам“». Лёс пісьменніка вырашыла знаёмства з яго цёзкам — дасведчаным рэдактарам выдавецкай фірмы «Doubleday» Уолтэрам Брэдберы, які зразумеў тэматычнае адзінства ў большасці апавяданняў пра «Чырвоную планету» (яны павінны былі скласці касцяк новага задуманага зборніка) і прапанаваў аўтару сабраць іх у нейкае падабенства раманнага апавядання, асноўным аб’ектам якога стаў бы таямнічы і недасяжны для сучаснага чалавецтва Марс.

Рэй Брэдберы вырашыў паслухацца парады і аб’яднаў «Марсіянскія апавяданні» ў адзін твор. Ён прыдумаў новыя назвы, якія дазваляюць чытачам прыняць навелы за главы рамана, увёў храналогію падзей і назваў твор «Марсіянскія хронікі»[1]. Праз год твор быў апублікаваны і прынёс Брэдберы спачатку нацыянальную, а затым і сусветную вядомасць.

Гісторыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню «Марсіянскія хронікі» былі апублікаваныя ў 1950 годзе ў ЗША.

У 1951 годзе кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі пад назвай «Серебряная Саранча» (англ.: The Silver Locusts), змест крыху адрозніваўся ад арыгінала. У некаторых выданнях адсутнічала частка «Эшэр II» (англ.: Usher II), месца якой займала навэла «Вогненныя шары» (англ.: The Fire Balloons)[2].

У іспанамоўнай версіі твору папярэднічала прадмова, напісаная аргенцінскім пісьменнікам Хорхэ Луісам Борхесам.

У 1997 годзе пры перавыданні «Хронік» была зменена датыроўка падзей — развіццё дзеяння было перамешчана на 31 год наперад. Такім чынам, новыя часовыя рамкі ў творы — з 2030 па 2057 год. Таксама ў перавыданне была ўключана навэла «Вогненныя шары». Замест частцы «…Высока ў нябёсы» (Way in the Middle of the Air), менш актуальнай у 1997, чым у 1951, была змешчана навэла «Пустыня» (the Wilderness).

Верагодна, рашэнне змяніць датыроўку падзей было абумоўлена тым, што першапачатковыя часовыя рамкі (з 1999 па 2026) апынуліся занадта набліжанымі да сучаснасці, тады як навукова-фантастычны твор, паводле задумы аўтара, апавядае пра будучыню.

Пазнейшыя перавыданні «Хронік» уключаюць таксама прадмову («Доўгая дарога на Марс» / The Long Road to Mars, 1990) і пасляслоўе («Як я напісаў гэтую кнігу» / How I Wrote My Book, 2006) аўтара.

На беларускай мове ўпершыню выдадзена ў 2025 годзе выдаведствам «Янушкевіч».

Іншыя «марсіянскія» апавяданні

[правіць | правіць зыходнік]

Рэю Брэдберы належыць таксама шэраг навел пра «Чырвоную планету», якія па той ці іншай прычыне не былі ўключаныя ў «Марсіянскія хронікі». Некаторыя з іх вельмі блізкія да падзей, апісаным у творы, іншыя ж супярэчаць апісаным у «Хроніках» падзеям.

  1. Бутяков Л. Марсианин из Лос-Анджелеса // Брэдбери Р. Здесь могут водиться тигры: Рассказы. — СПб., 2001. — С. 11, 12.
  2. Table of contents with publication details for the various stories. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2008. Праверана 29 красавіка 2011.