Марсіянін (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Марсіянін, фільм)
Jump to navigation Jump to search
МарсіянінM:
The Martian
Постар фільма
Жанр рабінзанада
фантастыка
прыгоды
Рэжысёр Рыдлі Скот
Прадзюсар Марк Хафам
Сайман Кінберг
Роберт Шэфер
Рыдлі Скот
Адыт'я Суд
Сцэнарыст Кніга:
Эндзі Уір
Сцэнарый:
Дру Годард
У галоўных
ролях
Мэт Дэйман
Джэсіка Чэстэйн
Кейт Мара
Шон Бін
Крыстэн Уіг
Аператар Дарыўш Вольскі
Кампазітар Гары Грэгсан-Уільямс
Кінакампанія 20th Century Fox
Працягласць 142 хвіл.
Бюджэт $ 108 млн[1]
Зборы $ 232 155 685[2]
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 2015
IMDb tt3659388
Афіцыйны сайт

«Марсіянін» (англ.: The Martian) — навукова-фантастычны драматычны фільм рэжысёра Рыдлі Скота[3] з Мэтам Дэйманам у галоўнай ролі. Прэм'ерны паказ адбыўся 11 верасня 2015 года ў рамках кінафестывалю ў Таронта[4]. Выхад у пракат ЗША — 2 кастрычніка 2015 года[5]. Дру Годард напісаў сцэнарый на аснове кнігі Эндзі Уіра «Марсіянін»[6].

«Марсіянін» з'яўляецца другім сумесным навукова-фантастычным фільмам Мэта Дэймана і Джэсікі Чэстэйн пасля стужкі «Інтэрстэлар», у якой герой Дэймана таксама правёў на незаселенай планеце некалькі гадоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падчас даследчай экспедыцыі Ares III на Марсе пачынаецца моцная пясчаная бура, і група астранаўтаў вымушана датэрмінова пакінуць планету і вярнуцца на Зямлю. Пры эвакуацыі ў буры быў згублены батанік Марк Уотні. Кіраўнік місіі Меліса Льюіс, палічыўшы яго мёртвым, прымае рашэнне паляцець. Астранаўт застаецца адзін на планеце, без сувязі з Зямлёй, у модулі, разлічаным на месяц для групы з 6-ці чалавек. Ён мяркуе, што яму трэба выжыць на працягу трох гадоў да місіі Ares IV і перадаць сігнал на Зямлю. Для пражыцця Марк разбівае гарод і пачынае вырошчваюць бульбу ўнутры жылога модуля.

На Зямлі спецыялісты NASA, аналізуючы спадарожнікавыя фатаграфіі, лічаць, што Уотні выжыў. На Марсе Уотні знаходзіць зонд Pathfinder, які не функцыянуе. Ён аднаўляе яго і выкарыстоўвае перадатчык зонда, каб паслаць сігнал на Зямлю. У NASA пачынаюць працу над наступнай пілатаванай місіяй Ares IV, з улікам аперацыі выратавання, але падрыхтоўка можа заняць вельмі шмат часу. Пакуль, для выжывання астранаўта, яму вырашаюць выслаць зонд з абсталяваннем і запасамі. Занадта паспешная падрыхтоўка запуску зонда прыводзіць да катастрофы, калі ракета ўзрываецца пры ўзлёце. Дапамагаюць кітайскія калегі, запускаючы зонд на сваім носьбіце. Ва Уотні ўзнікаюць праблемы: разгерметызацыя шлюза прыводзіць да таго, што загінула значная частка ўраджая. Яго выжыванне апыняецца пад пытаннем.

Тым часам экспедыцыя Ares III на караблі Hermes вяртаецца дамоў, але Зямля трымае іх у няведанні таго, што Марк выжыў. Каманда, аднак, даведваецца праўду і вырашае вярнуцца і выратаваць таварыша, не маючы на гэта загаду ад кіраўніцтва. Праходзіць сем месяцаў. Уотні, даведаўшыся пра вяртанне Ares III, рыхтуецца да свайго выратавання. Ён накіроўваецца на марсаходзе да месца, дзе загадзя, для наступнай місіі ўжо быў пакінуты пасадачны модуль Ares IV з абмежаваным запасам паліва. Максімальна палегчыўшы модуль, астранаўт стартуе з паверхні Марса. Яму не ўдаецца набраць дастатковую вышыню, і каманда карабля Hermes вымушана пайсці на небяспечны варыянт з няштатным тармажэннем карабля на арбіце. Уотні паспяхова вяртаецца на Hermes і потым на Зямлю.

Дома ён становіцца інструктарам па выжыванні ў складаных умовах для будучых астранаўтаў.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Мэт Дэйман Марк Уотні астранаўт Марк Уотні
Джэсіка Чэстэйн Меліса Льюіс камандзір экіпажа Меліса Льюіс
Кейт Мара Бэт Ёхансен астранаўт Бэт Ёхансен
Крыстэн Уіг Эні Мантроўз дырэктар прэс-службы NASA Эні Мантроўз
Майкл Пенья Рык Марцінес астранаўт Рык Марцінес
Чыветэл Эджыяфар[7][8] Вінсент Капур кіраўнік праграмы «Арэс» Вінсент Капур
Джэф Дэніэлс[9] Тэдзі Сандэрс дырэктар NASA Тэдзі Сандэрс
Себасціян Стэн[7][10] Крыс Бек астранаўт Крыс Бек
Аксель Хені[11] Алекс Фогель астранаўт Алекс Фогель
Шон Бін[12] Мітч Хендэрсан дырэктар кіравання палётамі NASA Мітч Хендэрсан
Мак-Кензі Дэвіс[13] Міндзі Парк супрацоўнік NASA Міндзі Парк
Дональд Гловер[11] Рыч Пёрнел супрацоўнік NASA Рыч Пёрнел
Наомі Скот Рака Рака
Лілі Бордан Блэр Блэр
Джонатан Эерыс Брэндан Хэйтч Брэндан Хэйтч

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пустыня Вадзі Рам у Іарданіі паслужыла месцам здымак марсіянскага пейзажу ў фільме

Рэжысаваць фільм павінен быў Дру Годард, але ён адмовіўся ў сувязі з абавязацельствамі перад кампаніяй Sony[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]