Март Порт
| Март Порт | |
|---|---|
| эст.: Mart Port | |
| Род дзейнасці | архітэктар, выкладчык універсітэта |
| Дата нараджэння | 4 студзеня 1922[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 лютага 2012[3] (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Март Порт (эст.: Mart Port; 4 студзеня 1922, Пярну — 3 лютага 2012) — эстонскі архітэктар, педагог. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і эстонскага батаніка Яана Порта (1891—1950). У 1940 годзе паступіў у Талінскі політэхнічны інстытут. У час вайны быў мабілізаваны, ваяваў у Чырвонай Арміі. Быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Пасля вайны працягнуў навучанне, скончыў інстытут у 1950 годзе.
Да 1990 года працаваў у дзяржаўным праектным інстытуце «Ээсты Праект», з 1961 па 1989 год займаў пасаду галоўнага архітэктара. З 1961 па 1992 год быў выкладчыкам Эстонскай акадэміі мастацтваў, у 1977 годзе атрымаў званне прафесара.
З 1955 па 1979 год быў старшынёй Саюза архітэктараў Эстонскай ССР (эст. Eesti NSV Arhitektide Liit).
Памёр 3 лютага 2012 года ў Таліне. Пахаваны на талінскіх Лясных могілках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Порт Март Янович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Mart Port // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Suri arhitekt Mart Port // Postimees — Schibsted, 2012. — ISSN 1406-0981 Праверана 28 красавіка 2020.
- Асобы
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Пярну
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Выкладчыкі Эстонскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 класа
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Архітэктары Эстоніі