Март Хельмэ
| Март Хельмэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| эст.: Mart Helme | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Катры Райк[d] | ||||||
| Пераемнік | Алар Ланеман | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Urmas Espenberg[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
31 кастрычніка 1949 (76 гадоў) |
||||||
| Жонка | Helle-Moonika Helme[d] | ||||||
| Дзеці | Martin Helme[d] і Maarja Vaino[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя |
|
||||||
Март Хельмэ (нар. 31 кастрычніка 1949, Пярну) — эстонскі публіцыст, дыпламат і палітык. Заснавальнік і былы старшыня Кансерватыўнай народнай партыі Эстоніі.
У маладосці захапляўся музыкай, быў удзельнікам студэнцкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Fix» (які пазней ператварыўся ў прафесійны эстрадны калектыў) пры Тартускім доме культуры, дзе граў на бас-гітары і спяваў.
Да 1992 г. працаваў выканаўчым дырэктарам Саюза пісьменнікаў Эстоніі.
У 1994 годзе паступіў на працу ў Міністэрства замежных спраў Эстоніі, а ў 1995 годзе быў прызначаны прэзідэнтам Ленартам Меры надзвычайным і паўнамоцным паслом Эстоніі ў Расійскай Федэрацыі. Пасля заканчэння акрэдытацыі ў 1999 годзе вярнуўся ў Эстонію і займаў пасаду намесніка канцлера Міністэрства замежных спраў па палітыцы і прэсе. У 1999 годзе ўступіў у Клуб кансерватараў. У 2003—2004 гадах працаваў дарадцам міністра сельскай гаспадаркі. У 2005—2009 гадах быў дарадцам дэпутата Еўрапарламента Тунэ Келама, з 2001 года працаваў выкладчыкам Міжнароднага ўніверсітэта Audentes. З 2009 года — старшыня праўлення выдавецтва Kunst. З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Maailma Vaade».
З красавіку 2013 года па ліпень 2020 года ўзначальваў Кансерватыўную народную партыю Эстоніі.
З 29 красавіка 2019 года па 9 лістапада 2020 года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Эстоніі ў другім урадзе Юры Ратаса. Пасля адстаўкі з пасады міністра вярнуўся ў склад Рыйгікогу, стаў сябрам парламенцкай камісіі па замежных справах.