Марудлівыя пешаходы, амнібусы з адкрытым верхам і кэбы з конямі, якія скачуць рыссю
Выгляд
| Марудлівыя пешаходы, амнібусы з адкрытым верхам і кэбы з конямі, якія скачуць рыссю | |
|---|---|
| англ.: Leisurely Pedestrians, Open Topped Buses and Hansom Cabs with Trotting Horses | |
| | |
| Жанры | дакументальны фільм і нямое кіно |
| Рэжысёр | |
| Працягласць | 1 хв. |
| Краіна | |
| Год | 1889 |
| IMDb | ID 0466876 |
«Марудлівыя пешаходы, амнібусы з адкрытым верхам і кэбы з конямі, якія скачуць рыссю» (англ.: Leisurely pedestrians, open topped buses and hansom cabs with trotting horses) ― нямы кароткаметражны дакументальны фільм рэжысёра і вынаходніка Уільяма Фрыз-Грына. Зняты ў студзені 1889 года.[1]
Фільм ніколі не быў публічна паказаны на экране, хоць некалькі фатаграфічных журналістаў бачылі яго пры жыцці ― у тым ліку Томас Бэдынг, Джэй Хей Тэйлар і Тэадор Браўн. У цяперашні час ён лічыцца згубленым фільмам без вядомых захаваных кадраў (акрамя адной захаванай нерухомай выявы).
Зноскі
- ↑ The Park is the star(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 21 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Марудлівыя пешаходы, амнібусы з адкрытым верхам і кэбы з конямі, якія скачуць рыссю на Вікісховішчы |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марудлівыя пешаходы, амнібусы з адкрытым верхам і кэбы з конямі, якія скачуць рыссю