Маруна балотная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маруна балотная
Galium palustre habitus.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galium palustre L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34903
NCBI  29793
EOL  1108130
IPNI  750370-1
TPL  kew-87072

Маруна балотная[3][4] (Galium palustre) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночна-Усходняй Афрыцы, Заходняй і Паўночнай Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Падмарэннік сізы[5], лапка[5], маруна, павіліца, палявіца[5][6][7], марэна[8].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна, 20-60 см вышынёй. Лісце па 4, радзей з 5 або 6 у мутоўцы, на верхавіне без прыкметнага вастрыя. Сцябловае лісце даўгавата-лінейнае, да 2 см даўжынёй, 0.5-2 мм шырынёй, знізу голае і гладкае. Плады (схізакарпіі) дробныя, 1-1.5 мм даўжынёй, голыя, пакрытыя дробнымі грудкамі[4]. Кветкі: вяночак дробна варонкападобны, белы, прыблізна 3-5 мм шырынёй, 4-дольны. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4; пылавікі чырвоныя. Суквецці шырокія, няшчыльныя[9].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа: уся, акрамя Свальдбарда; Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока; Азія: заходняя і паўночная; Паўночная Амерыка: Грэнландыя, усходняя і паўночная Канада, Сен-П'ер і Мікелон, паўночны ўсход Злучаных Штатаў Амерыкі[10][11].

Ва Украіне расце на вільготных лугах і балотах — на ўсёй тэрыторыі[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 262. (руск.) (укр.) 
  5. 5,0 5,1 5,2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. NatureGate. (англ.) 
  10. bgbm.org. (англ.) 
  11. plantsoftheworldonline.org. (англ.)