Марха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марха
Марха.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 1181 км
Плошча басейна 99 000 км²
Басейн Вілюй → Лена → мора Лапцевых
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 360 м³/с (за 160 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Вілюйскае плато
 · Каардынаты 66°09′01″ пн. ш. 111°19′09″ у. д.HGЯO
Вусце Вілюй
 · Месцазнаходжанне каля сяла Марха
 · Каардынаты 63°27′54,36″ пн. ш. 118°54′18″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Якуція
Марха (Якуція)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Марха на Вікісховішчы

Марха́ (руск.: Марха́[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Вілюй (басейн Лены).

Даўжыня ракі 1181 км, плошча вадазбору 99 тыс. км². Пачынаецца ва ўсходняй частцы Вілюйскага плато, цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. Упадае ў Вілюй у раёне сяла Марха. Высокае веснавое разводдзе і летне-асеннія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні (за 160 км ад вусця)[2] складае 360 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 12,309[2] км³/год. Ледастаў ад канца верасня — пачатку кастрычніка да канца мая — пачатку чэрвеня. Зімой перамярзае ў вярхоўі на 7 месяцаў, у нізоўі — на 5 месяцаў. Суднаходная вясной на 984 км да вусця ракі Далдын[3].

Асноўныя прытокі: Маркока (справа), Хання (злева). Сярод прытокаў: Дабаан, Чукука, Улахан-Тааннаах, Далдын, Лахаалаах, Чалбык, Бэс-Айалаах, Кюгюннюю, Сарык-Дэндэ, Мархара, Курунг-Юрэх, Даныра, Алын-Дабаан, Курунг-Юрэх, Накын, Бэс-Юрэх, Мастаах, Кырангда, Маар-Юрэх, Тарын-Юрэх, Таланда і інш.[3]

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 274. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Иванов В. В. Марха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  3. 3,0 3,1 Река Марха // Государственный водный реестр РФ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 274. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]