Марціньш Стакіс
| Марціньш Стакіс | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лат.: Mārtiņš Staķis | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Oļegs Burovs[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 ліпеня 1979[1] (46 гадоў) |
||||||
| Маці | Дагнія Стаке[d] | ||||||
| Жонка | Ilze Paidere-Staķe[d] | ||||||
| Веравызнанне | лютэранства | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | бакалаўр (2004) | ||||||
Марціньш Стакіс лат.: Mārtiņš Staķis; нар. 4 ліпеня 1979, Тукумс) — латвійскі палітык і прадпрымальнік, мэр Рыгі (з 2020).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 ліпеня 1979 года ў Тукумсе ў сям’і музыкаў і настаўнікаў спеваў Юрыса і Дагніі Стакісаў. Ранняе дзяцінства правёў у Даўгаўпілсе, дзе яго бацькі вучыліся на музычна-педагагічным факультэце Даўгаўпілскага педінстытута. У 1984 годзе сям’я пераехала ў мястэчка Тумэ ў наваколлі Тукумса. Пачаў вучыцца ў вясковай школе, потым перавёўся ў Тукумскую сярэднюю школу № 1, якую скончыў у 1997 годзе.
Паступіў на эканамічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта і адначасова пачаў працаваць у фірме аптовага гандлю алкагольнымі напоямі Mono. Потым перайшоў у гандлёвую сетку перыёдыкі Narvesen, якая тады стваралася.
З 6 лістапада 2018 года па 5 чэрвеня 2020 года з’яўляўся дэпутатам Сейма Латвіі.
У кастрычніку 2020 года абраны мэрам Рыгі[2].
24 мая 2021 года разам з Міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замяніў чырвона-зялёны сцяг на бела-чырвона-белы з Пагоняй у цэнтры Рыгі на месцы, дзе былі ўсталяваны сцягі краін-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі. «Сярод сцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сцяг Свабоднай Беларусі! Гэты сцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы з Беларусі. Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!» — напісаў ён ў сябе ў Twitter[3].
Зноскі
- ↑ http://titania.saeima.lv/Personal/Deputati/Saeima13_DepWeb_Public.nsf/0/3151404CDC7B6F3AC22583320029E475/?OpenDocument&lang=EN — Сейм Латвіі. Праверана 9 лістапада 2018.
- ↑ Мэром Риги избран Мартиньш Стакис
- ↑ У цэнтры Рыгі, дзе адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі, дзяржаўны беларускі сьцяг замянілі на бел-чырвона-белы. ВІДЭА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марціньш Стакіс