Марцін Вайнэк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцін Вайнек
Martin Weinek
Capparoni Weinek.jpg
Імя пры нараджэнні: Марцін Вайнек
Дата нараджэння: 30 чэрвеня 1964(1964-06-30) (55 гадоў)
Месца нараджэння: Леабен, Аўстрыя
Грамадзянства: Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Прафесія:
Кар'ера: 1986 — цяперашні час
IMDb: ID 0918194
Commons-logo.svg Марцін Вайнек на ВікіСховішчы

Ма́рцін Ва́йнэк (ням.: Martin Weinek; нар. 1964, Леабен, Аўстрыя) — акцёр тэатра і кіно, вядомы па ролі інспектара Фрыца Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19831986 Вайнэк вывучаў акцёрскае майстэрства пад кіраўніцтвам прафесара Ёста, потым граў у розных венскіх тэатрах. У кіно дэбютаваў у эпізадычнай ролі ліфцёра ў фільме Паслясезонне (ням.: Nachsaison).

Праз год акцёр прыняў удзел у тэатральным фестывалі ў Рэклінгхаўзене, дзе згуляў адну з галоўных роляў у спектаклі Гяорга Мітэндрайна Der Lechner Edi schaut ins Paradies па п'есе Юры Сойфера. Вайнэк таксама зняўся ў фільме рэжысёра Дзітэра Бернера «смеццеманія» ў ролі смеццеўборшчыка.

У 19881989 Вайнэк гуляе ў тэатры імя Юры Сойфера ў Вене, а таксама ў іншых невялікіх трупах, дзе таксама выступае ў ролі рэжысёра, пастаноўшчыка, прадзюсара. Пасля здымак у 1989 у серыяле Calafati Joe ён атрымаў пасаду кіраўніка Гернальзерскага тэатра ў Вене. З 1999 грае ролю інспектара Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Здымаецца таксама і ў іншых фільмах.

У вольны ад здымак час акцёр разам з жонкай Евай займаюцца вінаробствам. Супругі валодаюць вінаграднікам плошчай у шесць гектараў непадалёк ад Хайлігенбруна.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]