Марцін Васілеўскі
| |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1980[1][2][…] (44 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Ма́рцін Ры́шард Васіле́ўскі (польск.: Marcin Ryszard Wasilewski; нар. 9 чэрвеня 1980, Кракаў, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2002—2013).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Васілеўскі пачынаў сваю кар’еру ў польскіх клубах «Гутнік», «Шлёнск» і плоцкай «Вісле». У 2005 годзе перайшоў у «Аміку», а пасля зліцця гэтай каманды з «Лехам» стаў выступаць за гэты клуб. У студзені 2007 года ён перайшоў у бельгійскі «Андэрлехт».
З’яўляючыся абаронцам, Васілеўскі любіў падлучацца да нападаў і нямала для абаронцы забіваў, у асноўным пасля навесаў пры штрафных і кутніх.
30 жніўня 2009 года Васілеўскі атрымаў адкрыты пералом нагі ў матчы чэмпіянату Бельгіі супраць «Стандарда», сутыкнуўшыся ў барацьбе за мяч з паўабаронцам Акселем Вітселем. У Васілеўскага былі зафіксаваны пераломы вялікай і малой галёначнай косці. Вітсель быў імгненна выдалены з поля і дыскваліфікаваны на восем матчаў[4]. У наступны раз Васілеўскі змог выйсці на поле толькі 8 мая 2010 года[5].
Станам на 14 верасня 2013 года Марцін, як паведамлялася, знаходзіўся на праглядзе ў англійскім клубе «Лестэр Сіці»[6]. 17 верасня Васілеўскі падпісаў кантракт з «лісамі» працягласцю на адзін год[7]. Па выніках сезона 2013/14 дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, дзе рэгулярна гуляў у сезоне 2014/15. На наступны год амаль перастаў з’яўляцца на полі, быў іграком ратацыі, тым не меней стаў з клубам чэмпіёнам Англіі. Пакінуў клуб летам 2017 года.
У лістападзе 2017 года вярнуўся ў Польшчу, стаўшы іграком кракаўскай «Віслы». Гуляў там да лета 2020 года, калі завяршыў кар’еру.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Андэрлехт»:
- Чэмпіён Бельгіі (4): 2007, 2010, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Бельгіі: 2008
- Уладальнік Суперкубка Бельгіі (2): 2007, 2010
«Лестэр Сіці»:
- Чэмпіён Англіі: 2016
- Пераможца Чэмпіёншыпа: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marcin Wasilewski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MARCIN WASILEWSKI // Argentine Soccer Database
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Witsel handed lengthy ban. Skysports.com
- ↑ Wasilewski grateful for Anderlecht return. uefa.com
- ↑ Wasilewski on trial at Leicester City. EKSTRAKLASAreview.co.uk
- ↑ Foxes complete Wasilewski signing. www.LCFC.com.
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Польшчы
- Ігракі зборнай Польшчы па футболе
- Ігракі ФК Гутнік Кракаў
- Ігракі ФК Шлёнск Уроцлаў
- Ігракі ФК Вісла Плоцк
- Ігракі ФК Аміка Уронкі
- Ігракі ФК Лех Познань
- Ігракі ФК Андэрлехт
- Ігракі ФК Лестэр Сіці
- Ігракі ФК Вісла Кракаў