Перайсці да зместу

Марцін Гедройц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Гедройц
10-ы Ваявода мсціслаўскі
1617 — 1621
Папярэднік Аляксандр Галоўчынскі
Пераемнік Януш Тышкевіч

Нараджэнне 1545
Смерць 10 ліпеня 1621(1621-07-10)[1]
Род Гедройцы[2]
Бацька Матэвуш Гедройц[3]
Маці Ганна Крошынская
Жонка Кацярына Рудаміна, Ганна Крывец
Дзеці ад першага шлюбу:
Маўрыцы Казімір, Ядвіга

Марцін Матушавіч Гедройц (? — 10 ліпеня 1621) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста абельскі ў 1586—1607, вількамірскі з 1607, ваявода мсціслаўскі з 1617.

Вызначыўся ў Кірхгольмскай бітве 1605. У 1618 фундаваў у Відзінішках (Віленскі павет) кляштар аўгусцінцаў.

Сын Матэвуша Барталамеевіча Гедройца і Ганны Крошынскай, брат жамойцкага біскупа Мальхера Гедройца.

Быў жанаты з Кацярынай Рудамінай, меў сына Маўрыцыя Казіміра і дачку Ядвігу, якая вышла замуж за упіцкага земскага маршалка Крыштафа Белазора. Пасля смерці першай жонкі ажаніўся паўторна з Ганнай Крывец, з якой дзяцей не меў.

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 193. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 75.
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 74.