Марцін Мак-Донах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Марцін Мак-Донах
Martin McDonagh
Martin McDonagh 2012.jpg
Дата нараджэння 26 сакавіка 1970(1970-03-26)[1][2][…] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1996 — наш час
Узнагароды
IMDb ID 1732981
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́рцін Мак-До́нах (англ.: Martin McDonagh, MWCD[en] /mək-DUN-ə/[4]) — брытана-ірландскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і драматург. Аўтар дзевяці п’ес і пастаноўшчык трох поўнаметражных кінастужак — «У Бругэ» (2008), «Сем псіхапатаў» (2012) і «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» (2017). Лаўрэат прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм» («Шасцізараднік»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцін Мак-Донах нарадзіўся ў 1970 годзе ў раёне Камбервэл (англ.: Camberwell) у Лондане ў ірландскай сям’і. Яго бацькі — будаўнік і прыбіральніца — з’ехалі ў Голуэй, адкуль быў родам бацька, а Марцін і яго брат Джон (англ.: John Michael McDonagh) засталіся ў Лондане, дзе па дасягненні шаснаццаці гадоў пачалі атрымліваць дапамогу па беспрацоўі.

Джон спрабаваў стаць пісьменнікам. Першыя два дзясяткі радыёп’ес і сцэнарыяў, напісаных ім, не былі прыняты рэдакцыямі. Але ў 1997 годзе прыйшоў поспех: п’еса «Каралева прыгажосці з Лінена», напісаная летась за восем дзён, была пастаўлена на Брадвеі і, апроч вядомасці, прынесла аўтару тэатральныя прэміі «Evening Standard» і «Тоні».

Адзіны ў свеце Міжнародны фестываль Марціна Мак-Донаха праводзіцца з 2014 года ў Пермі (Расія) тэатрам «Каля Моста» (мастацкі кіраўнік Сяргей Фядотаў)[5].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З 2018 года ў адносінах з актрысай Фібі Уолер-Брыдж[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

П’есы[правіць | правіць зыходнік]

  • Калека з вострава Інішман / The Cripple of Inishmaan (1996)
  • Каралева прыгажосці (Прыгажуня з Лінена) / The Beauty Queen of Leenane (1996)
  • Чэрап з Канэмары / A Skull in Connemara (1997)
  • Сіратлівы захад / The Lonesome West (1997)
  • Лейтэнант з вострава Інішмор / The Lieutenant of Inismore (2001)
  • Чалавек-падушка / The Pillowman (2003)
  • Аднарукі са Спокана / A Behanding in Spokane (2010)
  • Каты (Вешальнікі) / Hangmen (2015)
  • Вельмі-вельмі-вельмі цёмная матэрыя / A Very Very Very Dark Matter (2018)

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

Сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]

Прадзюсар[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Год Фільм Катэгорыя Вынік
«Оскар» 2006 «Шасцізараднік» Найлепшы кароткаметражны фільм Перамога
2009 «У Бругэ» Найлепшы арыгінальны сцэнарый Намінацыя
2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы фільм Намінацыя
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Намінацыя
«Залаты глобус» 2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы рэжысёр Намінацыя
Найлепшы сцэнарый Перамога
BAFTA 2005 «Шасцізараднік» Найлепшы кароткаметражны фільм Намінацыя
2009 «У Бругэ» Найлепшы брытанскі фільм Намінацыя
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Перамога
2013 «Сем псіхапатаў» Найлепшы брытанскі фільм Намінацыя
2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы фільм Перамога
Найлепшы брытанскі фільм Перамога
Найлепшы рэжысёр Намінацыя
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Перамога
«Выбар крытыкаў» 2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы рэжысёр Намінацыя
Найлепшы арыгінальны сцэнарый Намінацыя
«Незалежны дух» 2013 «Сем псіхапатаў» Найлепшы сцэнарый Намінацыя
2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы сцэнарый Намінацыя
«Спадарожнік» 2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы арыгінальны сцэнарый Перамога
«Сатурн» 2013 «Сем псіхапатаў» Найлепшы сцэнарый Намінацыя
«Сезар» 2019 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы замежны фільм Намінацыя
«Давід дзі Данатэла» 2019 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы замежны фільм Намінацыя
Венецыянскі кінафестываль 2017 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Залаты леў Намінацыя
Залатая Азела за найлепшы сцэнарый Перамога
Прэмія Гільдыі рэжысёраў ЗША 2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы рэжысёр Намінацыя
Прэмія Гільдыі прадзюсараў ЗША 2018 «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры» Найлепшы фільм Намінацыя

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Martin McDonagh // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Martin McDonagh // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. SOS, Missouri - Wolfner Library: You Say It How? (англ.) . Служба Национальной библиотеки для слепых и лиц с физическими недостатками[en]. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2012. Праверана 5 лютага 2012.
  5. У Пермі пройдзе IV Міжнародны фестываль Марціна Мак-Донаха Архівавана 24 верасня 2021. // Сайт губернатара і ўрады Пермскага края. 17 верасня 2020.
  6. Hess, Amanda. Phoebe Waller-Bridge Will Make You Laugh So Hard It Hurts (14 лютага 2019).
  7. Mike Fleming Jr. Martin McDonagh’s New Film With Colin Farrell, Brendan Gleeson Is Titled ‘The Banshees Of Inisheer’ (англ.) . Deadline.com. Penske Media Corporation (18 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.