Марцін Німёлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцін Німёлер
ням.: Martin Niemöller
Паштовая марка ФРГ, прысвечаная М. Німёлеру, 1992, 100 пфенігаў  (Скот #1698)
Паштовая марка ФРГ, прысвечаная М. Німёлеру, 1992, 100 пфенігаў  (Скот #1698)
Імя пры нараджэнні: Марцін Фрыдрых Густаў Эміль Німёлер
Род дзейнасці: лютэранскі пастар і багаслоў, прэзідэнт Сусветнага савета цэркваў
Дата нараджэння: 14 студзеня 1892(1892-01-14)
Месца нараджэння: Ліпштат
Грамадзянства: Flag of the German Empire.svg Германская імперыя > Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх > Flag of Germany.svg ФРГ
Дата смерці: 6 сакавіка 1984(1984-03-06) (92 гады)
Месца смерці: Вісбадэн
Месца пахавання:
Бацька: Генрых Німёлер
Маці: Паўла Мюлер
Жонка: Эльзе Брэмер
Узнагароды і прэміі:
Жалезны крыж 1-га класа

Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — 1967

Рознае: вядомы праціўнік нацызму і гонкі ўзбраенняў
Commons-logo.svg Марцін Німёлер на Вікісховішчы

Марцін Фрыдрых Густаў Эміль Німёлер (ням.: Martin Friedrich Gustav Emil Niemöller; 14 студзеня 1892, Ліпштат, Германія — 6 сакавіка 1984, Вісбадэн, ФРГ) — нямецкі пратэстанцкі тэолаг, пастар пратэстанцкай евангельскай царквы, адзін з самых вядомых у Германіі непрымальнікаў нацызму. Аўтар вядомага выслоўя «Калі яны прыйшлі…»

Прэзідэнт Сусветнага савета цэркваў, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі міру (1967).

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Марцін Німёлер нарадзіўся ў Ліпштаце, Паўночны Рэйн — Вестфалія, 14 студзеня 1892 года ў сям'і лютэранцкага пастара Генрыха Німёлера і яго жонкі Паўлы Мёллер. Выхоўваўся ён у кансерватыўным асяроддзі.[1] У 1900 годзе сям'я пераехала ў Эльберфельд, дзе ён скончыў школу, здаўшы экзамены ў 1910 годзе.

Ён пачаў кар'еру афіцэра ў ваенна-марскім флоце Германскай імперыі. У 1915 годзе быў прызначаны на падводную лодку «Thüringen», а ў кастрычніку таго ж года перайшоў на падлодку «Вулкан» (ням.: Vulkan).

Веймарская рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

20 ліпеня 1919 ажаніўся з Эльзай нее Брэмер. У гэтым самым годзе ўладкаваўся на ферму каля Оснабруку, але фермерам стаць не здолеў, на маючы дастаткова грошай на ўласную ферму. Пазней ён вярнуўся да сваёй ідэі зрабіцца лютэранскім пастарам і пачаў вывучаць пратэстанцкую тэалогію ў Вестфальскім універсітэце Вільгельма ў Мюнстэры (1919—1923).

Высвечаны ў духоўны сан 29 чэрвеня 1924[2]. Пасля аб'яднаная евангельская царква старапрускай уніі прызначыла яго вікарыем мюнстэрскай Царквы Збавіцеля. У 1931 Німёлер стаў пастарам Царквы Ісуса Хрыста (у кангрэгацыі з Царквой Св. Ганны) ў Далеме, багатым прадмесці Берліну[3].

Трэці рэйх[правіць | правіць зыходнік]

Як і бальшыня пратэстанцкіх пастараў, Німёлер адкрыта падтрымліваў правых апанентаў Веймарскай рэспублікі. Ён вітаў прыход Гітлера да ўлады ў 1933 годзе, спадзеючыся, што гэта стане пачаткам нацыянальнага адраджэння. Аднак ён быў нязгодны з «Арыйскім абзацам». У 1936 годзе ён з групай пратэстанцкіх царкоўных дзеячаў падпісаў пэтыцыю, якая рэзка крытыкавала нацысцкую палітыку і абвяшчала «арыйскі абзац» несумяшчальным з хрысціянскай дабрадзеяй міласернасці[1]. Нацысцкі рэжым адрэагаваў масавымі арыштамі і абвіначваннямі супраць амаль 800 пастараў і царкоўных юрыстаў[4].

У 1933 годзе Німёлер заснаваў Надзвычайны сход пастараў(ням.) бел. — аб'яднанне пастараў для «змагання з узрастаючай дыскрымінацыяй хрысціян яўрэйскага паходжання»[3]. Да восені 1934 Німёлер разам з іншымі лютэранскімі і пратэстанцкімі пастарамі, такімі як Карл Барт і Дытрых Банхёфер, стварылі Спавядальную царкву(ням.) бел. — пратэстанцкую групу, якая супрацьстаяла нацыфікацыі пратэстанцкіх цэркваў(ням.) бел.[3]. Пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Томас Ман апублікаваў пропаведзі Німёлера ў ЗША і ўхваліў яго мужнасць[1].

Трэба адзначыць, што Німёлер абараняў толькі навернутых у хрысціянства яўрэяў, адначасна робячы зняважлівыя выказванні ў бок прадстаўнікоў іўдзейскай веры. У адной з пропаведзяў 1935 года ён заўважыў: «Якія прычыны [іхняе] відавочнай кары, якая доўжыцца тысячагоддзямі? Дарагія браты і сёстры, прычына відавочная: яўрэі ўкрыжавалі Хрыста!»[5]

Арышт і зняволенне[правіць | правіць зыходнік]

Німёлер быў арыштаваны 1 ліпеня 1937 і 2 сакавіка 1938 прадстаў перад «Асаблівым судом»(ням.) бел. па падазрэнні ў антыдзяржаўнай дзейнасці. Ён быў прыгавораны да сямімесячнага зняволення і штрафу 2000 рэйхсмарак. Паколькі час яго знаходжання пад вартай пераўзыходзіў тэрмін судовага прыгавору, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суду, аднак адразу ж па выхадзе з яе быў затрыманы гестапа. Утрымліваўся ў канцлагерах Заксенгаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года быў перамешчаны ў Ціроль разам са 140 іншымі вядомымі вязнямі, адкуль быў вызвалены 5-й амерыканскай арміяй 5 мая[6].

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Німёлер ніколі не адмаўляў уласнай віны ў часы існавання нацысцкага рэжыму. У 1955 годзе было апублікавана яго вядомае выслоўе «Калі яны прыйшлі…» — у якім ён асуджаў бяздзейнасць падчас прыходу да ўлады нацыстаў і паступовага вынішчэння імі пэўных сацыяльных слаёў. У 1959 годзе, адказваючы на пытанне Альфрэда Вінера, яўрэйскага даследчыка расізму і ваенных злачынстваў нацысцкага рэжыму, Марцін пісаў, што яго васьмігадовае зняволенне стала паваротным пунктам у яго жыцці, пасля якога ён пачаў глядзець на рэчы іначай[7].

У 1947—1961 Німёлер з'яўляўся прэзідэнтам пратэстанцкае царквы ў Гесэне і Насау. Ён быў адным з ініцыятараў «Штутгарцкай дэкларацыі вінаватасці»(ням.) бел., падпісанай выбітнымі асобамі нямецкіх пратэстанцкіх цэркваў. Дакумент прызнаваў, што цэрквы зрабілі недастаткова высілкаў для супрацьстаяння нацыстам[8].

Уражаны сустрэчай з Отам Ганам (празваным «бацькам ядзернай хіміі») у ліпені 1954, Німёлер стаў палкім пацыфістам і ўдзельнікам кампаніі за ядзернае раззбраенне. У 1959 годзе нават быў прыцягнуты да адказнасці за тое, што выказваўся пра войска вельмі непахвальным чынам[9]. Яго візіт да лідара камуністычнага В'етнама Ха Шы Міна ў разгары В'етнамскай вайны меў вялікі розгалас[7]. Німёлер таксама прымаў актыўны ўдзел у пратэстах супраць вайны ў В'етнаме і «Двухшляхавага рашэння НАТА»(англ.) бел.[10].

У 1961 годзе Марцін стаў прэзідэнтам Сусветнага савета цэркваў[3]. У 1966 годзе атрымаў Ленінскую прэмію міру.

Памёр у Вісбадэне 6 сакавіка 1984 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Martin Stöhr «…habe ich geschwiegen». Zur Frage eines Antisemitismus bei Martin Niemöller (ням.) .
  2. Current Biography 1943, с. 555
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 "Niemöller, " 8:698.
  4. http://www.dhm.de/lemo/html/nazi/innenpolitik/bekennende/index.html, Нямецкі гістарычны музей
  5. Тэкст пропаведзі па-англійску: Martin Niemöller, First Commandment, London, 1937, с. 243—250.
  6. georg-elser-arbeitskreis.de(ням.) 
  7. 7,0 7,1 Spartacus Educational website
  8. Гаральд Марк'юз (прафесар гісторыі ўніверсітэту Санта-Барбары) «Штутгарцкая дэкларацыя вінаватасці», уводзіны і пераклад (англ.) . Праверана 30 ліпеня 2006.
  9. WDR online:«Soldaten sind Mörder!»
  10. Храналагічная шкала Німёлеравага жыцця

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Марцін Німёлер
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.