Марцін Фляшчынскі
Марцін Фляшчынскі | |
польск.: Marcin Flaszczyński | |
Род дзейнасці: | святар, педагог |
---|---|
Дата нараджэння: | 10 лістапада 1724 |
Месца нараджэння: | Мазовія |
Дата смерці: | 24 снежня 1761 |
Месца смерці: | Вільня |
Марцін Фляшчынскі (польск.: Marcin Flaszczyński; 10 лістапада 1724, Мазовія – 24 снежня 1761, Вільня[1]) – езуіцкі святар і педагог.
Пасля навучання ў музычнай бурсе пры Пінскім езуцікім калегіуме ўступіў 3 верасня 1740 г. у Таварыства Ісуса. Скончыўшы навіцыят, пад кіраўніцтвам прафесара Станіслава Растоўскага займаўся ў настаўніцкай семінарыі пры Слуцкім езуіцкім калегіуме. Вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1643–1646). Выкладаў у Гродна (1746–1748) і Ломжы (1749–1750). Курс філасофіі прайшоў у Пінскім езуіцкім калегіуме (1750–1754)[2].
Пасля высвячэння на ксяндза стаў прыдворным прапаведнікам (1756–1757), Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі, якая знаходзілася ў пры віленскім касцёле Св. Рафала (1759–1761). У Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта захоўваюцца рукапісы яго лекцый па рыторыцы за 1759–1761 гг.[2]
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ 2,0 2,1 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 55–56.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |