Марцін з Врацімавіц
| Марцін з Врацімавіц | ||||
|---|---|---|---|---|
| польск.: Marcin z Wrocimowic | ||||
| Марцін з Врацімавіц на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва». | ||||
| Паўкозіц[d] | ||||
|
| ||||
|
||||
|
|
||||
| Нараджэнне |
невядома |
|||
| Смерць |
не раней за 16 кастрычніка 1441 і не пазней за 7 сакавіка 1442 |
|||
| Дзеці | Марцін з Дэмбоўца | |||
| Грамадзянства | ||||
| Веравызнанне | каталіцтва | |||
| Бітвы | ||||
Марцін з Врацімавіц (польск.: Marcin z Wrocimowic) (? — 1442) — польскі рыцар герба «Паўкозіц», харунжы кракаўскі, староста ловіцкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па паходжанні немец з Малапольшчы[1].
Нягледзячы, што ў 1399 годзе страціў сваю вотчыну ў Врацімавіцах (Малапольскае ваяводства), ён не перастаў падпісвацца гэтым прозвішчам.
Згадваецца ў Яна Дугаша. Як харунжы кракаўскі ўдзельнічаў у Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, нёс галоўную харугву з белым арлом, выраніў яе пад націскам крыжакоў, калі вялікалітоўскія войскі пачалі адступленне і завязаўся жорсткі бой паміж польскімі і ордэнскімі войскамі. Калі вялікая харугва ўпала, крыжакі падумалі, што ўжо перамагаюць, але дасведчаныя польскія рыцары, якія былі вакол харужага, амаль адразу ўзнялі харугву зноў.
З 1430 годзе стаў уладальнікам Дэмбоўца (Падкарпацкае ваяводства).
Меў сына, таксама Марціна, які падпісваўся ўжо, як Марцін з Дэмбоўца (але, часам таксама і як Марцін з Врацімавіц).
Выведзены як адзін з персанажаў у Генрыка Сянкевіча ў рамане «Крыжакі». Выяўлены на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Adam Krzemiński, «Nagie miecze na lemiesze», Polityka, nr 2 z 9 stycznia 2010, s.60-63