Перайсці да зместу

Марцін камень Кузьмоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін камень Кузьмоўскі
Размяшчэнне Беларусь, за 0,9 км на паўночны ўсход ад в. Кузьмы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
physical
Марцін камень Кузьмоўскі
Марцін камень Кузьмоўскі

Кузьмоўскі Марцін камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1]. Ляжыць на ўскраіне лесу, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Кузьмы, Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1935 году меў статус помніка і ахоўваўся ўладамі.

Валун складаецца з шэрага гнейсу са шматлікімі крышталямі гранатаў, жылкамі палявога шпату таўшчынёй да 1,5 см і цёмнакаляровымі мінераламі, якія ў асобных месцах утвараюць друзы дробных крышталяў. Даўжыня дліннай восі дасягае 3,7 м, кароткай — 2,9 м, вышыня — 1,8 м, у абводзе — каля 10 м, вага — каля 30 т. Валун прынесены ледавіком з тэрыторыі Скандынавіі каля 200 тысяч гадоў таму.

Зноскі