Марцірос Сяргеевіч Сар’ян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцірос Сяргеевіч Сар’ян
Фатаграфія
Дата нараджэння:

16 (28) лютага 1880

Месца нараджэння:

Нахічэвань-на-Доне, Расія[1]

Дата смерці:

5 мая 1972(1972-05-05)[1][2][…] (92 гады)

Месца смерці:

Ерэван, Армянская ССР, СССР[1]

Месца пахавання:

Q42794464?

Грамадзянства:

Flag of Armenia.svg Арменія
Flag of the Soviet Union (1955–1980).svg СССР

Дзеці:

Ghazaros Saryan[d] і Q13054676?

Род дзейнасці:

мастак, дзеяч мастацтваў

Жанр:

партрэт, пейзаж, нацюрморт, графіка, ілюстрацыя і сцэнаграфія

Вучоба:

Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства

Узнагароды:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Марціро́с Сярге́евіч Сар'я́н (арм.: Մարտիրոս Սարյան; 18801972) — армянскі і савецкі маляр-пейзажыст, графік і тэатральны мастак[4].

Акадэмік АМ СССР (1947). Народны мастак СССР (1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Лаўрэат Ленінскай (1961) і Сталінскай прэміі другой ступені (1941).

Творчасць Сар'яна згуляла вядучую ролю ў станаўленні нацыянальнай школы армянскага савецкага малярства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мастак Марцірос Сар'ян (другі знізу злева) побач з хачкарам у армянскім манастыры Санаін у 1902 годзе.
«Арменія».

Марцірос Сар'ян нарадзіўся 16 (28) лютага 1880 года ў патрыярхальнай армянскай сям'і ў горадзе Нахічэвань-на-Доне («Новы Нахічэвань», цяпер у межах Растова-на-Доне).

У 1895 году скончыў гарадское вучылішча. З 1897 па 1904 гады вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы малярства, разьбярства і дойлідства, у тым ліку ў майстэрнях В. А. Сярова і К. А. Каровіна. У 19011904 гадах распачаў падарожжа на гістарычную радзіму, наведаўшы Лоаы, Шырак, Эчміядзін, Ахпат, Санаін, Ерэван і Севан.

Дом, дзе ў 1919-1921 гг. жыў М. С. Сар'ян.

У 1900-х гадах браў удзел у выставах мастацкіх аб'яднанняў «Блакітная ружа», «Саюз рускіх мастакоў», «Свет мастацтва», «Чатыры мастацтвы». Моцны ўплыў на стыль Сар'яна зрабіла малярства Поля Гагена і Анры Маціса.

З 1910 па 1913 гады здзейсніў шэраг падарожжаў у Турцыю, Егіпет і Іран. У 1915 годзе Сар'ян прыязджае ў Эчміядзін, каб дапамагаць уцекачам з Турэцкай Арменіі. У 1916 годзе прыязджае ў Тыфліс і жэніцца з Лусік Агаян, дачкой армянскага пісьменніка Г. Агаяна. Тады ж Сар'ян бярэ ўдзел у арганізацыі Таварыства армянскіх мастакоў і «Саюза армянскіх мастакоў». У тым жа годзе ён афармляе выдадзеную В. Брусавым «Анталогію армянскай паэзіі».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Сар'ян прыязджае з сям'ёй у Расію. У 1918—1919 гадах М. Сар'ян жыве з сям'ёй у Новай Нахічэвані. Мастак робіцца ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Армянскага краязнаўчага музея ў Растове-на-Доне. Супрацоўнічае з тэатрам «Тэатральная майстэрня».

У 1921 годзе па запрашэнні старшыні Савета народных камісараў Арменіі А. Мяснікяна пераязджае на жыхарства ў Арменію. З гэтых пор ён прысвячае жыццё выяве яе прыроды. У ліку яго прац у гэтыя гады — стварэнне герба Савецкай Арменіі і афармленне заслоны першага армянскага дзяржаўнага тэатра.

У 19261928 гадах мастак жыве і працуе ў Парыжы. Большая частка яго прац, выстаўленых у 1928 годзе ў парыжскай галерэі Жэрар, згарэла падчас пажару на караблі пры вяртанні на радзіму.

У 1930-х галоўнай тэмай Сар'яна застаецца прырода Арменіі. Мастак таксама піша шматлікія партрэты («Р. Н. Сіманаў»; «А. Ісаакян»; «Аўтапартрэт з палітрай») і яркія нацюрморты («Восеньскі нацюрморт»). Сар'ян працаваў таксама як кніжны графік («Армянскія народныя казкі», 1930, 1933, 1937) і як тэатральны мастак (дэкарацыі і касцюмы да оперы «Алмаст» А. Спендыярава ў Тэатры оперы і балета ім. Спендыярава, 1938—1939, Ерэван; «Адважны Назар» А. Сцепаняна, «Давыд бек» Тыграняна, «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа і інш.).

Марцірос Сар'ян згуляў важную ролю ў захаванні царквы Сурб Хач у родным яму Растове-на-Доне, калі ў савецкія гады ўстала пытанне пра яе знос.

Марцірос Сар'ян сканаў 5 мая 1972 у Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парка ім. Камітаса.

Дэпутат ВС СССР 2—4-га скліканняў (1946—1958). Дэпутат ВС Армянскай ССР з 1959 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Сарьян Мартирос Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Martiros Sergeevich Saryan
  4. Театральная энциклопедия / П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965. — Т. 4 (Нежин — Сярев).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Марцірос Сяргеевіч Сар’ян на сайце «Героі краіны»