Марчэла П’ячэнціні
Марчэла П’ячэнціні | |
---|---|
італ.: Marcello Piacentini | |
![]() М. П’ячэнціні ў форме члена Каралеўскай акадэміі Італіі | |
Дата нараджэння | 8 снежня 1881[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1960[1][3] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Піа П’ячэнціні[d] |
Жонка | Matilde Festa[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Рым |
Архітэктурны стыль | Неакласіцызм |
Рэстаўрацыя помнікаў | Рымскі оперны тэатр |
![]() |
Марчэла П’ячэнціні (італ.: Marcello Piacentini) — італьянскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Адзін з галоўных тэарэтыкаў і прыхільнікаў фашысцкай архітэктуры. Прафесар (1929).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын архітэктара Піа П’ячэнціні. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў і ўніверсітэце Ла Сапіенца.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У творчасці выкарыстоўваў лапідарныя формы, схематызаваў прыёмы класічнай архітэктуры, уводзіў у кампазіцыю жорсткія рытмы аркад, шмат’ярусных вежаў.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- ансамбль П’яцца Віторыо Венета і П’яцца Дантэ (1919—1929 гг.)
- рэстаўрацыя Рымскага опернага тэатра (1926—1928 гг.)
- спартыўны комплекс Фора Італіка (1928—1934 гг.)
- комплекс Сусветнай выстаўкі (1937 г.)
- універсітэцкі гарадок (планіроўка і будынак рэктара, 1930—1935 гг.)
- Палацца ды Джустыцыя ў Месіне (1928 г.)
- Палацца ды Джустыцыя ў Мілане (1932—1940 гг.)
- рэканструкцыя П’яцца дэла Віторыя (1932 г.)
Асабісты архіў і бібліятэка[правіць | правіць зыходнік]
У 1970—1971 гг. дачка М. П’ячэнціні Сафія Анэсі перадала на захаванне ў Цэнтральную бібліятэку архітэктурнага факультэта Рымскага ўніверсітэта Ла Сапіенца «Фонд П’ячэнціні», які ўключае 2300 тамоў і 60 перыядычных выданняў. У 1980 г. Бібліятэцы тэхнічных навук Універсітэта Фларэнцыі быў ахвяраваны «Фонд Марчэла П’ячэнціні», які складаецца з друкаваных матэрыялаў і архіўных дакументаў.
Зноскі
- ↑ а б Marcello Piacentini // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marcello Piacentini // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ https://www.findagrave.com/memorial/92230898
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- П’ячэнціні Марчэла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 180. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).