Марш палкоўніка Боўгі
| Марш палкоўніка Боўгі | |
|---|---|
| | |
| Кампазітар | |
| Танальнасць | рэ мажор[d] |
| Форма | музычны твор/кампазіцыя[d] |
| Час і месца сачынення | 1914 |
| Першая публікацыя | 1914 |
| Інструменты | |
| духавы аркестр[d] | |
«Марш палкоўніка Боўгі» (англ.: Colonel Bogey March) — музычны твор у жанры вайсковага марша, створаны ў 1914 годзе, які стаў найбольш папулярны дзякуючы ягонай жартаўлівай версіі падчас Другой сусветнай вайны «У Гітлера ўсяго адно яечка». Лічыцца адным з сімвалаў брытанскага гумару і весялосці, неафіцыйным нацыянальным гімнам грубіянства, а таксама найбольш вядомым маршам з калі-небудзь напісаных[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Фрэдрык Рыкетс, лейтэнант Брытанскай арміі і дырыжор ансамбля Каралеўскай марской пяхоты ў Плімуце. Паводле папулярнай версіі, пры напісанні марша аўтар натхніўся мелодыяй, якую насвістваў адзін з гульцоў у гольф[1].
Марш хутка стаў вельмі папулярным, да пачатку 1930-х продажы запісу гэтай мелодыі перавысілі мільён асобнікаў[2].
Музыка шмат разоў выкарыстоўвалася ў кіно.
У пачатку Другой сусветнай вайны ў марша з’явілася непрыстойная гумарыстычная версія[1]:
|
Hitler has only got one ball, |
У Гітлера ўсяго адно яечка, |
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню з’яўляецца ў кіно ў 1931 у брытанскай камедыі No Lady, потым у фільме 1938 года Альфрэда Хічкака The Lady Vanishes («Лэдзі знікае»). Аднак найбольш запамінальным стала выкарыстанне мелодыі ў стужцы 1957 Дэвіда Ліна The Bridge on the River Kwai («Мост праз раку Квай»)[3].
Таксама марш з’яўляецца ў адным з эпізодаў «Сімпсанаў», у серыяле «Чалавек у высокім замку», «Чужаземка», «Доктар Хто»[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Minor British Institutions: Colonel Bogey (англ.). The Independent (17 верасня 2010). Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ а б The real Colonel Bogey. www.mvdaily.com. Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ а б Kramer, Elizabeth. Order of songs for Thunder Over Louisville (англ.). The Courier-Journal. Праверана 5 студзеня 2026.