Марш у імя Ісуса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марш у імя Ісуса ў Страсбуры, 2012

Марш у імя́ Ісу́са — штогадовае міжканфесійнае мерапрыемства, падчас якога хрысціяне праходзяць маршам па гарадах у розных краінах свету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню марш прайшоў у Лондане ў 1987 годзе як гарадскі марш з удзелам прыкладна 15 000 чалавек[1] і быў вынікам супрацоўніцтва трох царкоўных груп: неахарызматычнай(англ.) бел. групы евангельскіх цэркваў «Піянер», хрысціянскага брацтва «Іхтус»(англ.) бел. і «Моладзь з місіяй(англ.) бел.». Разам з царкоўным лідарам Грэхэмам Кендрыкам яны ўзначалілі гэты рух, які цягам трох гадоў распаўсюдзіўся па ўсёй Вялікабрытаніі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы, а пасля і ў іншых рэгіёнах.

25 мая 1994 года адбыўся першы Сусветны марш у імя Ісуса, які аб'яднаў больш за дзесяць мільёнаў хрысціян болей чым 170 народаў. Хоць арганізацыя, якая была ініцыятарам правядзення маршаў, распалася пасля Маршу 2000 года, Марш у імя Ісуса арганізоўваецца ў шмат якіх краінах рознымі арганізатарамі і ў разных формах. Паводле некаторых ацэнак, у Сусветным маршы 10 чэрвеня 2000 года ўзялі ўдзел больш за 60 мільёнаў чалавек у 180 краінах свету.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. История Всемирного Марша (руск.) . i4J Team. Праверана 16 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.