Марыенплац (Мюнхен)
Выгляд
| Марыенплац | |
|---|---|
| ням.: Marienplatz | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | |
| Населены пункт | Мюнхен |
| Назва ў гонар | Марыя, маці Ісуса |
Марыенплац (ням.: Marienplatz) — цэнтральная плошча Мюнхена, цэнтр пешаходнай зоны і адна з галоўных славутасцяў цэнтра горада.
На плошчы размешчаны Мюнхенскія ратушы — Новая і Старая, адсюль пачынаецца Каўфінгерштрасэ з мноствам крам. У раёне Марыенплац таксама знаходзяцца гістарычны рынак Віктуаліенмаркт, самы вялікі мюнхенскі сабор Фраўэнкірхэ і многія іншыя славутасці.
Пад плошчай знаходзіцца буйная вузлавая станцыя мюнхенскага грамадскага транспарту: тут перасякаюцца лініі U3 і U6 мюнхенскага метро з цэнтральнай лініяй мюнхенскай гарадской электрычкі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыенплац (Мюнхен)
