Перайсці да зместу

Марые Рэйсік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марые Рэйсік
Нараджэнне 6 лютага 1887(1887-02-06)
Смерць 3 жніўня 1941(1941-08-03) (54 гады)
Імя пры нараджэнні эст.: Marie Tamman
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марые Рэйсік (эст.: Marie Reisik; 13 (25) студзеня 1887, Кілінгі-Нымэ — 3 жніўня 1941, Талін) — эстонскі палітык, грамадскі дзеяч, дэпутат эстонскага парламента ў 1919, 1929, 1932 гадах, педагог, феміністка, журналістка, рэдактар. Адна з першых эстонскіх барацьбітоў за жаночыя правы.

Нарадзілася ў сям’і гандляра. У 1904 годзе скончыла Пярнускую гімназію для дзяўчынак. Наведвала лекцыі ў Юр’еўскім універсітэце. Паколькі ў той час жанчыны ў Эстоніі не маглі паступіць ва ўніверсітэт, Рэйсік адправілася на вучобу ў Парыжы, дзе атрымала ў Альянс Франсэз спецыяльнасць выкладчыкам французскай мовы.

З 1909 да 1921 года працавала настаўнікам французскай мовы ў школах Таліна і Пярну. У 1911 г. выйшла замуж за юрыста Петэра Рэйсіка. У 1919 г. муж і жонка пасяліліся ў Таліне, дзяцей у іх не было.

Была адным з заснавальнікаў у 1907 годзе першай жаночай арганізацыі ў Эстоніі. У 1907—1919 гадах — вядучая фігура жаночага руху горада Тарту, была яго ганаровым членам з 1932 года.

У 1911 годзе заснавала першы палітычны часопіс для жанчын «Naisterahva Tööja Elu» («Праца і жыццё жанчын»), які аб’яднаў адукаваных жанчын Эстоніі. Да 1918 года працавала рэдактарам часопіса. Яе дзейнасць спрыяла арганізацыі першага Эстонскага жаночага кангрэса (1917), на базе якога быў заснаваны «Саюз жанчын Эстоніі» (1920).

Была адным з ініцыятараў вызваленчага руху па ўсёй краіне, стала актыўным палітыкам. Сябра правацэнтрысцкай Народнай партыі Эстоніі. У 1919 годзе Марыя Рэйсік была абрана ва Устаноўчы сход Эстоніі і стала адзінай жанчынай-членам парламента. Тройчы яе абіралі ў эстонскі парламент: у 1919, 1929 і 1932 гадах.

З 1926 года рэдагавала часопіс «Naiste Hääl».

У 1925 годзе разам з Айна Калас прадстаўляла Эстонію на сусветным жаночым кангрэсе. Увосень 1935 года заснавала Інстытут народнай гаспадаркі пры «Саюзе жанчын Эстоніі», якім кіравала з 1936 года.

«Саюз жанчын Эстоніі» быў распушчаны пасля далучэння Прыбалтыкі да СССР у 1940 годзе. У 1941 годзе Рэйсік была падвергнутая пераследу НКУС. У тым жа годзе памерла пры невыразных абставінах у талінскай бальніцы. Пахаваная ў Таліне на могілках Лійва.

Зноскі