Марына Іванаўна Шкерманкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Шкерманкова
Пол жаночы
Спецыялізацыя Цяжкая атлетыка
Нарадзілася 9 красавіка 1990(1990-04-09) (34 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнеры Віктар Віннік
Рост 161 см
Вага 69 кг

Марына Іванаўна Шкерманкова (нар. 9 красавіка 1990, Глыбокае) — беларуская цяжкаатлетка.

Двухразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2009, 2010), срэбны прызёр маладзёжнага чэмпіяната Еўропы-2009, бронзавы прызёр маладзёжнага чэмпіяната Еўропы-2011. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 69 кг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўвалася ў сям'і рабочых. Распачынала вучобу ў Глыбокім. На пачатку спартыўнай кар'еры займалася лёгкай атлетыкай у мясцовай ДЮСШ. Займала прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па трайным скачку і кіданні кап'я. Затым паступіла ў вучылішча алімпійскага рэзерву, куды паехала як лёгкаатлетка. Аднак, з'ехаўшы ў Віцебск, пачала займацца цяжкай атлетыкай (трэнер — Віктар Віннік). Вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава на факультэце фізічнай культуры (завочна). Сваю спартыўную падрыхтоўку працягвае ў абласной школе вышэйшага спартыўнага майстэрства пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Вінніка.

Марына Шкерманкова атрымала бронзавы медаль на Летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане ў цяжкай атлетыцы сярод жанчын (вага да 69 кг.) — першы медаль беларускай зборнай на гэтых гульнях. Але пасля пераправеркі допінг-пробаў у яе былі выяўлены забароненыя анабалічныя стэроіды, і яна была пазбаўлена медаля.

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-е месца. Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2009, 2010, сярод жанчын вагой да 69 кг.)
  • 5-е месца. Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы (2011, сярод жанчын вагой да 69 кг.)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]