Марына Генадзеўна Бацюкова
| Марына Генадзеўна Бацюкова | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 27 жніўня 1961 (64 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фатографка, мастак-дэкаратар |
| Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
| Вучоба | |
| Член у | |
| Сайт | marynabatsiukova.com |
Марына Генадзеўна Бацюкова (нар. 27 жніўня 1961, г. Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатографка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 жніўня 1961 года ў Мінску. Скончыла ў 1983 годзе БДУІР[1]. Удзельніца мастацкіх выставак з 1989 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года[2], удзельніца творчага аб’яднання «Пагоня».
У 2005—2006 гадах вучылася Творчых майстэрнях па фатаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Валерыя Лабко. Сябра творчага саюза «Фотамастацтва» з 2007 года[1], намеснік старшыні саюза з 2012 года. У 2012 годзе прайшла стажыроўку ў Маскоўская школе фатаграфіі і мультымедыя імя А. Родчанкі[1].
Жыве ў г. Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асноўныя творы: кампазіцыі «Памяць продкаў», карона «У гонар каралевы Боны», пано «Лабірынты памяці», камплект чаш «Апакаліпсіс»[2]. Спецыялізуецца ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы: штодзённасць, псіхалагічныя станы асобы, узаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве[1].
Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, выставачным аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве[2], Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Мастацкай галерэі ў Нарве (Эстонія), Эстонскай мастацкай акадэміі ў Таліне (Эстонія)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае двое дзяцей.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоена звання народнага майстра па скуры (1989)[2]. У 2017 годзе за дзейнасць па прапагандзе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі была ўзнагароджана дыпломам ЮНЕСКА[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Фотограф Марина Батюкова (руск.). marynabatsiukova.com. Праверана 28 студзеня 2025.
- ↑ а б в г д е Бацюкова Марына Генадзьеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бацюкова Марына Генадзьеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марына Генадзеўна Бацюкова на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»