Марына Генадзьеўна Марозава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Генадзьеўна Марозава
Дата нараджэння 23 красавіка 1958(1958-04-23) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка, музычны педагог

Марына Генадзьеўна Марозава (23 красавіка 1958, Дзяржынск, Мінская вобласць, БССР) — кампазітар, педагог, дацэнт (1993), прафесар (2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1983, класа Я. Глебава). З 1985 года выкладала ў Мінскім педагагічным універсітэце. Пазней у Інстытуце сучасных ведаў. З’яўлялася музычным кіраўніком аркестра Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе пераважна ў галіне вакальнай лірыкі. У творчасці апіраецца на традыцыі беларускага і расійскага музычна-паэтычнага фальклору. Аўтар 3 сімфоній, у тым ліку «Чорная быль» (1988), «На кірмашы» (1989), кантат, у тым ліку «Муха-цакатуха» на словы К. Чукоўскага (1982), 2 сюіты з балета «Стойкі алавяны салдацік» і «Adagio», струннага квартэта «Лічбы на сэрцы» па матывах аднайменнага цыкла карцін М. Савіцкага (1985), канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам і для кларнета з аркестрам, музыкі да тэлеспектакляў, вакальных цыклаў і рамансаў на вершы А. Пушкіна, А. Кальцова, А. К. Талстога, Ф. Цютчава, А. Міцкевіча, А. Блока, а таксама песень на вершы беларускіх паэтаў М. Башлакова, Н. Гілевіча, Н. Мацяш, Т. Мушынскай, Я. Янішчыц і іншых, і на народныя тэксты. Выпушчаны 3 кампакт-дыскі з яе музыкай — «Маленне свечак», «Споведзь жанчыны», «Дотык».

На аснове лібрэта Таццяны Мушынскай Марына Марозава напісала оперу «Доктар Айбаліт», прэм’ера якой адбылася 4 кастрычніка 2015 года ў Нацыянальным тэатры оперы і балета[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В’югінава І. Жывапіс у гуках. // Мастацтва. 1998. №. 1.
  • Марозава Марыяна Генадзьеўна. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 123—124.
  • Марозава Марыяна Генадзеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 613. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]