Марына Мікалаеўна Шаптурэнка
Выгляд
(Пасля перасылкі з Марына Мікалаеўна Кіш)
| Марына Мікалаеўна Шаптурэнка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1973 |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | генетык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (2019) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
| Член у | |
Марына Мікалаеўна Шаптурэнка, па нараджэнні Кіш (нар. 1973, Мінск, БССР) — беларускі генетык. Доктар біялагічных навук (2019), дацэнт.
Завочна скончыла ў 1997 годзе біялагічны факультэт БДУ[1]. Галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогіі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследуе генетыку збожжавых і інш. 21 чэрвеня 2018 года абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Генетычная дывергенцыя і гетэрозіс у раслін».
Сябар Свабоднага прафсаюза Беларускага. У час палітычнага крызісу 2020-х гадоў, у канцы мая 2021 года вымушана да звальнення «па пагадненні бакоў» адначасова з іншымі сябрамі СПБ[2].
| Я аддала больш за 24 гады Інстытуту генетыкі і лічыла гэта сваім пакліканнем. Тут я прайшла свой навуковы шлях ад аспіранта да доктара навук, да гэтай самай кропкі, калі стала відавочным, што прафесіяналізм, вольнае мысленне і прыстойнасць не ўяўляюць каштоўнасці для сістэмы. Мой апошні дзень працы ў Інстытуце 13 жніўня. Я не ведаю, як зробіць адміністрацыя і для мяне цяпер гэта не мае ніякага значэння. Вядучага інстытута біялагічнага аддзялення навук для мяне больш не існуе, таму што там ужо няма шматлікіх маіх калегаў, а іншыя ў спісе на звальненне. |
Зноскі
- ↑ Выпускники биологического факультета Архівавана 15 лютага 2017. / В. В. Лысак [и др.]. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил. ISBN 978-985-518-517-9.
- ↑ Незалежны прафсаюз заявіў пра звальненьні ягоных сябраў у Акадэміі навук. 4 ліпень 2021 Архівавана 9 ліпеня 2021.