Марына Міхайлаўна Елінская
Марына Міхайлаўна Елінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, архівістка, геральдыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Марына Міхайлаўна Елінская[1] (нар. 31 снежня 1957, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, архівістка. Кандыдат гістарычных навук (2005), дацэнт[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 31 снежня 1957 года ў Баранавічах Брэсцкай вобласці. Скончыла ў 1975 годзе сярэднюю школа № 41 у Мінску, у 1983 годзе гістарычны факультэт БДУ імя У. І. Леніна. З 1976 года працавала архіварыусам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР, з 1980 года — лабаранткай Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1983 года — старшай лабаранткай, малодшай навуковай супрацоўніцай Інстытута гісторыі АН БССР. З 1992 — настаўніца гісторыі, грамадазнаўства і сусветнай мастацкай культуры ў СШ № 71 г. Мінска[2].
З 2000 года супрацоўніца аддзела геральдыкі і генеалогіі Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, з 2017 года — супрацоўніца аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў той жа ўстановы[2].
З 2002 года сакратар Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].
У 2005 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Крыніцы пра шляхецкія роды заходнееўрапейскага паходжання ў беларускіх губернях з канца XVIII — пачатак XX стст.» (навуковы кіраўнік В. Н. Рабцэвіч)[2].
З 2006 года працуе на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Марына Міхайлаўна Елінская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г д е Супрацоўнікі БДУ (бел.) . bsu.by. Праверана 1 студзеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марына Міхайлаўна Елінская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі XX стагоддзя
- Гісторыкі XXI стагоддзя
- Архівісты Беларусі
- Геральдысты Беларусі