Марына Пятроўна Дзяругіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Пятроўна Дзяругіна
Дата нараджэння 25 верасня 1924(1924-09-25) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці педыятр, медыцынскі адміністратар, папулярызатар навукі
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Марына (Марыя) Пятроўна Дзяругіна (25.09.1924, Мінск —) — беларуская ўрач-педыятр, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1981)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1951). Педыятр, загадчыца дзіцячай кансультацыі, намеснік галоўнага ўрача Браслаўскай раённай бальніцы (1951—1960). Кіраўнік арганізацыйна-метадычнага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута аховы мацярынства і дзяцінства (з 1960)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучала фізічнае развіццё дзяцей, распаўсюджанасць алергічных захворванняў, пытанні арганізацыі стацыянарнай дапамогі дзецям, у тым ліку спецыялізаванай[1].

Суаўтар (з Г. А. Калюжыным) неаднаразова перавыдаванага дапаможніка для маладых бацькоў «Ад калыскі да школы», ганараванага ў 1980 годзе дыпломам Усесаюзнага конкурсу за лепшы твор навукова-папулярнай літаратуры[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марина Петровна Дерюгина // Здравоохранение Белоруссии. — 1984. — № 11. — С. 75.