Марына Уладзіміраўна Аўсяннікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Уладзіміраўна Аўсяннікава
руск.: Марина Владимировна Овсянникова
Імя пры нараджэнні руск.: Марина Владимировна Ткачук
Род дзейнасці журналістка, рэдактар, тэлепрадзюсар, рэдактар, кінапрадзюсар
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1978(1978-06-19)[1] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марына Уладзіміраўна Аўсяннікава, па нараджэнні Ткачук[9][10] (руск.: Марина Владимировна Овсянникова; нар. 1978, Адэса, УССР) — расійская тэлежурналістка, працавала рэдактарам на Першым канале[11].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1978 годзе ў Адэсе[11]. Маці — руская, бацька — украінец[12].

Вучылася на журналісцкім факультэце Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ў РАНГіДС[9][10].

Працавала вядучай навін на ДТРК «Кубань»[9][10].

14 сакавіка 2022 года ў час уварвання Расіі ва Украіну яна з’явілася з антываенным плакатам у эфіры навін «Першага канала» Расійскага тэлебачання[13][14]. Яна загадзя запісала відэазварот, у якім патлумачыла маральны матыў свайго ўчынку[15].

Марына Аўсяннікава была затрымана паліцыяй і дастаўлена ў аддзел паліцыі АМУС па Астанкінскаму раёну, дзе ў дачыненні да яе складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні права ў адпаведнасці з артыкулам 20.3.3. КаАП «Публічныя дзеянні, скіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з мэтай абароны інтарэсаў Расійскай Федэрацыі і яе грамадзян, падтрымання міжнароднага міру і бяспекі»[11][16][17]. 15 сакавіка 2022 года дастаўлена ў Астанкінскі раённы суд, дзе пачаўся разгляд справы па ч. 2 арт. 20.2 КаАП (арганізацыя няўзгодненага публічнага мерапрыемства)[18][19]. Яе адвакатам выступіў Антон Гашынскі[20]. Суддзя А. І. Бортнікава ў сваім рашэнні прызнала Марыну Аўсяннікаву «вінаватай у здзяйсненні парушэння права, прадугледжанага ч.2 арт.20.2 КаАП РФ, ёй прызначана пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага штрафу ў памеры 30 тыс. рублёў»[18][21].

Дзеянні Марыны Аўсяннікавай прывітаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго саветнік Міхаіл Падаляк[12][22]. Брытанская газета The Guardian змясціла стоп-кадр  (англ.) з эфіру на перадавіцу свайго выпуску за 15 сакавіка 2022 года[22]. Амерыканская газета The Washington Post звярнула ўвагу на тое, што «тысячы людзей неўзабаве апанавалі старонку Аўсяннікавай у Facebook каментарамі, шмат з якіх выказвалі падзяку і называлі яе мужнай»[22].

Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі адразу пачаў праверку на наяўнасць у дзеяннях Марыны Аўсяннікавай складу злачынства па артыкуле 207.3 КК РФ (публічнае распаўсюджванне свядома лжывай інфармацыі пра выкарыстанне Узброеных сіл РФ)[23]. 15 ліпеня 2022 года Марына Аўсяннікава апублікавала ва ўласным публічным канале відэа і фота, на якіх дэманструе плакат з тэкстам аб дзеяннях ваеннаслужачых Узброеных сіл РФ. 10 жніўня 2022 года затрымана, 11 жніўня змешчана пад хатні арышт. Збегла з-пад хатняга арышту ў кастрычніку 2022 года, была аб’яўлена ў міжнародны вышук. У дачыненні да яе была завочна абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Нелегальна пакінула Расію. Жыве ў Францыі.

4 кастрычніка 2023 года Басманны суд Масквы завочна прысудзіў Марыну Аўсяннікаву да 8,5 год пазбаўлення волі, прызнаўшы яе вінаватай у распаўсюджванні недакладнай інфармацыі аб Узброеных сілах РФ[24].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://sia.az/en/news/world/987894.html
  2. Женщине, ворвавшейся в студию программы «Время», грозит административное делоТАСС, 2022.
  3. Редактор Первого канала Марина Овсянникова ворвалась в прямой эфир с плакатом «Остановите войну, вам здесь врут» — 2022. Праверана 15 сакавіка 2022.
  4. Женщине, ворвавшейся в студию программы «Время», грозит административное делоТАСС, 2022.
  5. https://news.walla.co.il/item/3500134
  6. https://www.dw.com/ru/marina-ovsjannikova-pokinula-nemeckij-telekanal-welt/a-62343213
  7. а б Журналистка и выпускница КубГУ вышла с пацифистским плакатом во время прямого эфира новостей на Первом канале — 2022.
  8. а б «Все без исключения понимают, что врут» «Медуза» рассказывает историю Марины Овсянниковой, вышедшей с антивоенным плакатом в эфир Первого канала. Бонус: что на канале происходит из-за войны // Meduza — 2022.
  9. а б в Зырянов Н. Журналистка и выпускница КубГУ вышла с пацифистским плакатом во время прямого эфира новостей на Первом канале // Юга.ру, 14.03.2022
  10. а б в Адвокаты не могут найти редактора программы «Время», которая ворвалась в эфир в антивоенным плакатом // israelinfo.co.il, 15.03.2022
  11. а б в Женщине, ворвавшейся в студию программы «Время», грозит административное дело // ТАСС, 14.03.2022
  12. а б Sauer, Pjotr. ‘They’re lying to you’: Russian TV employee interrupts news broadcast (англ.). The Guardian (14 сакавіка 2022).
  13. Первый канал проводит проверку в связи с инцидентом с посторонней в кадре во время эфира // ТАСС, 14.03.2022
  14. Первый канал проводит проверку после инцидента в прямом эфире. Туда ворвалась женщина с пацифистским плакатом // Фонтанка.ру, 14.03.2022
  15. Девушкой с плакатом оказалась сотрудница «Первого канала».
  16. На сотрудницу «Первого канала», ворвавшуюся в прямой эфир с антивоенным плакатом, составлен протокол // Коммерсантъ, 14.03.2022
  17. Сотрудница Первого канала ворвалась в эфир программы «Время» с антивоенным плакатом // Международное французское радио, 14.03.2022
  18. а б Информация по делу № 05-1121/2022 // Официальный портал судов общей юрисдикции г. Москвы
  19. В Останкинском суде Москвы судят Марину Овсянникову // newsru.co.il, 15.02.2022
  20. Редактора Первого канала Марину Овсянникову судят по административному делу // RTVI, 15.03.2022
  21. Сотрудница «Первого канала» Овсянникова оштрафована на 30 тыс. рублей // Интерфакс, 15.03.2022
  22. а б в Ilyushina M., Knowles H. (14 March 2022). "Protester bursts onto live Russian state TV to decry war and 'propaganda'". The Washington Post [амерыканская англійская].
  23. СК начал доследственную проверку в отношении женщины, ворвавшейся в эфир программы «Время» // ТАСС, 15.03.2022
  24. tass.ru