Марына Фальер
Марына Фальер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Marino Faliero | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1274 |
||||||
Смерць |
17 красавіка 1355[1][2][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марына Фальера, або Марыан Фальер (італ.: Marino Faliero, ці, у адпаведнасці з нормамі венецыянскага дыялекту, Marino Falier; 1274—1355[3]) — 55-ы венецыянскі дож. Пачаў кіраваць 11 верасня 1354 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да старадаўняй патрыцыянскай сям'і. Быў военачальнікам, дыпламатам і членам Савета дзесяці.
На працягу жыцця камандаваў венецыянскімі войскамі пры аблозе Зары, перамог 80-тысячную армію венгерскага караля. Камандуючы флотам, узяў Капа д’Істрыя, быў падэстам на мацерыку. У якасці пасла ў Генуі і Рыме прадстаўляў інтарэсы Венецыі. Дожам быў абраны ў 80-гадовым узросце завочна, знаходзячыся пры гэтым у Рыме з дыпламатычнай місіяй.
У 1355 годзе спрабаваў здзейсніць дзяржаўны пераварот, з мэтай манапалізацыі ўлады. Пераварот не ўдаўся, таму што члены Савета дзесяці былі пра яго добра ведалі; таксама пераварот не меў дастатковай падтрымкі ні ў народа, ні ў знаці.
Дож і яго паплечнікі былі схоплены і адданы суду спецыяльнай камісіі. Фальера прызнаў высунутае абвінавачванне ў здрадзе. 17 красавіка яму вынеслі смяротны прысуд, а 18 красавіка адбылося пакаранне: Фальера адсеклі галаву, а цела знявечылі. Яшчэ 10 паплечнікаў былі павешаны ў Палацы дожаў.
У 1365 годзе быў выдадзены ўказ, паводле якога імя Фальера было сцёрта з фрыза ў зале Вялікага савета, дзе выбіты імёны ўсіх дожаў, і заменена надпісам: «На гэтым месцы было імя Марына Фальера, абезгалоўленага за здзесненыя злачынствы».
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Фальера шмат разоў прыцягвала ўвагу літаратараў: у 1820 годзе сюжэт быў апісаны ў драме Джорджа Гордана Байрана «Марына Фальера, дож венецыянскі»; Э. Т. А. Гофман распавёў пра лёс Фальера ў навеле «Дож і дагарэса» (1819—1821); Суінбёрн у сваёй драме «Марына Фальера» (1885) таксама закрануў гісторыю Фальера.
Даніцэці напісаў у 1835 оперу (італ.: Marin Faliero) па драме Казіміра Дэлавіня «Марына Фальера» (1829).
Эжэн Дэлакруа стварыў у 1827 мастацкае палатно «Пакаранне смерцю дожа Марына Фальера» (у шаблоне). Італьянскі жывапісец Франчэска Аец звярнуўся да гэтай тэмы ў 1867 годзе.
Зноскі
- ↑ Marin Falier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marino (Marin) Faliero // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marin Falier (англ.). Encyclopædia Britannica. Праверана 7 сакавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фалиери, Марино // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.