Марына Юльянаўна Шода
Jump to navigation
Jump to search
Марына Юльянаўна Шода | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1973 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца |
Мова твораў | беларуская |
Марына Юльянаўна Шода (нар. 1973, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларуская перакладчыца, выкладчыца БДУ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1995), аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «замежная літаратура». Выкладае міфалогію, беларускую і сусветную літаратуру, семіётыку культуры, гісторыю культуры на факультэце сацыякультурных камунікацый.
Жонка Андрэя Хадановіча, мае дачку Алену.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У 2000—2005 гадах удзельнічала ў міжнароднай школе перакладчыкаў Translatorium.
Перакладае з польскай і ўкраінскай. Пераклала паасобныя творы Я. Івашкевіча, С. Мрожака, К. І. Галчынскага, П. Гюле, Е. Пільха, В. Такарчук, Ю. Андруховіча, Ч. Мілаша, Я. Корчака, Н. Гузеевай, М. Андрасюка.
Пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Такарчук В.. Прафесар Эндрус у Варшаве / Перакл. Марына Шода // 20 польскіх апавяданняў. — Мн.: Логвінаў, 2007.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2015) у намінацыі «Проза» за пераклад раману Паўла Гюле «Вайзэр Давідзік».
Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Шода М. Ю. /Міф як метад даследавання элементаў / М. Ю. Шода // Гуманитарные технологии в образовании и социосфере : сб. науч. ст. / редкол.: О. И. Уланович (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Изд. центр БГУ, 2016. — с.254-259
- Шода, М. Ю. «Кароль Мацюсь і яго прыгоды ў расейскіх і беларускіх перакладах» / М. Ю. Шода // ПрайдзіСвет. Інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — 2014. — № 15.
- Шода, М. Ю. Януш Корчак «Кароль Мацюсь Першы»: праблемы перастварэння і адаптацыі / Шода М. Ю. Матэрыялы XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: да 900-годдзя Кірыла Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі». — Минск, 2013.
- Шода, М. Ю. Мифология древнего мира: учебное пособие для студентов специальности 1-21 04 01 «Культурология» / М. Ю. Шода. — Минск, 2007.
- Шода, М. Ю. Яшчэ адзін міф: аналіз цыклу вершаў пра Крука Тэда Х’юза / Шода, М. Ю. Материалы конференции "VII Международной научной конференции «Славянские литературы в контексте мировой». — Минск, 2005.
- Шода, М. Ю. Миф и мифотворчество в поэтике У. Б. Йейтса / Шода, М. Ю. Литература в контексте культуры: типология, взаимосвязи, проблемы преподавания. Кафедральный сборник научных и научно-методических статей. Кафедра культурологии. — Минск, 2005.