Марын Гетальдзіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марын Гетальдзіч
Marin Getaldić
Marino Ghetaldi.gif
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1568[1]
Месца нараджэння Дуброўнік
Дата смерці 11 красавіка 1626(1626-04-11)[1] (57 гадоў)
Месца смерці Дуброўнік
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік
Навуковая сфера матэматыка
Commons-logo.svg Марын Гетальдзіч на Вікісховішчы

Марын Гетальдзіч (харв.: Marin Getaldić; 1568, Дуброўнік — 7 або 8 красавіка 1626 г., там жа) — харвацкі матэматык і фізік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў адным з шасці дзяцей у знатным сямействе. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1588 годзе становіцца членам Вялікай рады Дуброўніцкай рэспублікі. У 1595 годзе адпраўляецца з таварышам у Лондан, з 1597 па 1599 знаходзіцца ў Антверпене, дзе навучаецца ў французскага матэматыка Мішэля Куанье(фр.) бел. і робіць першыя крокі ў навуковых даследаваннях. Пасля ён накіроўваецца ў Францыю, дзе ў Парыжы сустракае Франсуа Віета, што моцна паўплывала на яго далейшыя матэматычныя пошукі. У Італіі Гетальдзіч заводзіць знаёмства з Галілеа Галілеем, Хрыстафорам Клавіем(руск.) бел. і Крыстофам Грумбергерам(англ.) бел., там жа ўпершыню публікуе свае навуковыя працы. У 1603 годзе вярнуўся ў Дуброўнік, дзе вывучаў оптыку і праводзіў доследы з парабалічнымі люстэркамі ў пячоры Бэт. У 1606 годзе быў адным з двух эмісараў, якія везлі даніну султану ў Стамбул[2].

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Variorum problematum collectio, 1607

Гетальдзіч вызначыў шыроты Стамбула і Дуброўніка. Таксама ён усталяваў аб'ём Зямлі без дапамогі астранамічных вымярэнняў, выкарыстаўшы арыгінальную геадэзічную методыку, якая апынулася самай дакладнай з даступных для таго часу і апісаную ў яго пасмяротнай працы «De resolutione et compositione mathematica» («Аб аналітычным і сінтэтычным у матэматыцы», 1630).

Першая яго публікацыя, «Promotus Archimedis seu de variis corporum generibus gravitate et magnitudine comparatis» (1630) вызначае суадносіны паміж вагой і аб'ёмам для розных цел. Праца «Nonnullae propositiones de parabola» («Некалькі нататак аб парабале», 1603) у спалучэнні з яго даследаваннямі даказвае, што для канструявання парабалічных люстэркаў падыходзяць любыя парабалы, а не толькі тыя, якія атрымліваюцца сячэннямі прамога кругавога конуса. Кнігай «Supplementum Apollonii Galli seu exsuscitata Apollonii Pergaei Tactionum geometriae pars reliqua» (1607) Гетальдич дапаўняе «Дотыкі» Віета, спробу рэканструяваць сачыненні Апалонія Пергского. Сачыненне «Variorum problematum Collectio» (1607) змяшчае рашэнні 42 матэматычных праблем. Працы Гетальдзіча аказалі вялікі ўплыў на пранікненне алгебры ў геаметрыю, якое прывяло ў выніку да ўзнікнення аналітычнай геаметрыі[2].

У 1968 годзе ў Заграбе выдадзена поўны збор работ Гетальдзіча пад загалоўкам «Opera omnia».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 Getaldić, Marin, Харвацкая энцыклапедыя