Марын I
Марын I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Marinus I | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян VIII | ||||||
| Пераемнік | Адрыян III, Папа Рымскі | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
| Нараджэнне |
830[1] |
||||||
| Смерць |
15 мая 884[2][1] |
||||||
| Пахаванне | |||||||
Марын I (лац.: Marinus PP. I); ?, Галезэ — 15 мая 884, Рым) — Папа Рымскі з 16 снежня 882 па 15 мая 884 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каля 866 года быў пастаўлены Папам Мікалаем I у дыяканы. У 869 годзе ўдзельнічаў у Чацвёртым Канстанцінопальскім саборы, які асудзіў Фоція і аднавіў на кафедры Канстанцінопаля патрыярха Ігнація. Пасля вяртання ў Італію быў узведзены ў біскупскі сан. 16 снежня 882 года, пасля смерці Папы Яна VIII, быў абраны новым Папам Рымскім.
Неўзабаве пасля абрання вярнуў будучаму Папе Фармозу кардынальскае званне. З усшэсця Марына I на Святы Прастол добрыя адносіны з Візантыяй, якія мелі месца ў перыяд пантыфікату яго папярэдніка, зноў пагоршыліся, паколькі Марын быў прынцыповым праціўнікам Фоція, які вярнуўся на Канстанцінопальскую кафедру пасля смерці Ігнація. Заключыў саюз з англа-саксонскім каралём Альфрэдам Вялікім.
Зноскі
- 1 2 3 4 Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 11 чэрвеня 2020.
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марын I. Catholic Encyclopedia