Марыс Але
Марыс Але | |
Maurice Félix Charles Allais | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 мая 1911[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 2010[6][1][…] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jacqueline Allais[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, фізік, Director of Research at CNRS, інжынер |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Парадокс Але |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | allais.maurice.free.fr |
![]() |
Марыс Але (фр.: Maurice Félix Charles Allais; 31 мая 1911, Парыж — 9 кастрычніка 2010, Сен-Клу ) — французскі эканаміст.
Скончыў Вышэйшую нацыянальную горную школу ў Парыжы; прафесар эканамічнага аналізу там жа. Доктар тэхнічных навук Парыжскага ўніверсітэта. Выкладаў ва ўніверсітэце Парыж X - Нантэр з 1970 па 1985.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1988 года «за ўклад у тэорыю рынкаў і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў».
Імем Марыса Але названы парадокс з тэорыі прыняцця рашэнняў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і дробнага прадпрымальніка, бацька ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне, загінуў у нямецкім палоне. Марысу Але на той момант было 4 гады.
Але скончыў політэхнічную школу, у 1936 годзе - Горны інстытут у Парыжы. Тады яго цікавіла гісторыя і фізіка. Аднак ужо ў 1940-х гадах ён захапляецца эканомікай і займаецца аналізам эканамічных праблем, у прыватнасці, праблемамі спалучэння эканамічнай эфектыўнасці і справядлівасці ў размеркаванні даходаў. Менавіта за працу на гэту тэму ("У пошуках эканамічнай дысцыпліны", 1943 год) Але атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы. У 1944 годзе Але пачынае весці курс па эканамічнай тэорыі ў Горным інстытуце, дзе займаецца ўсё той жа тэмай.
Пазней Але пачынае выкладаць у Парыжскім універсітэце (1944-1968 гады). Адначасова праводзіць мноства даследаванняў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў і ў Цэнтры эканамічнага аналізу (які з 1946 года ўзначальвае). У 1967-1970 выкладае ў Інстытуце міжнародных даследаванняў у Жэневе, у 1958-1959 гг. ў якасці запрошанага прафесара працуе ў Цэнтры імя Т. Джэферсана ва ўніверсітэце штата Вірджынія ў ЗША, а ў 1970-1985 зноў у Парыжскім універсітэце.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 65. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Maurice Allais // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/15980/Maurice-Allais
- ↑ http://www.investopedia.com/terms/m/maurice-allais.asp
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/finance-obituaries/8056996/Maurice-Allais.html
- ↑ http://www.boston.com/bostonglobe/obituaries/articles/2010/10/12/maurice_allais_nobel_recipient_warned_of_global_economic_crises_at_99/
- ↑ http://www.france.fr/en/outstanding-men-and-women/maurice-allais-1911-2010
- ↑ http://www.wisdomsupreme.com/dictionary/maurice-allais.php
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
- ↑ http://www.nndb.com/org/084/000099784/
- ↑ 12,0 12,1 NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аўтабіяграфія Марыса Але на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Уласны вэб-сайт Марыса Але
- Biographie de Maurice Allais(фр.)
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Сен-Клу
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Постаці навукі
- Эканамісты паводле алфавіта
- Постаці французскай эканомікі
- Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены РАН
- Члены Французскай акадэміі навук
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Афіцэры ордэна Акадэмічных пальмаў
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын»
- Замежныя члены РАН
- Эканамісты XX стагоддзя