Марыс Бланшо
| Марыс Бланшо | |
|---|---|
| фр.: Maurice Blanchot | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 22 верасня 1907[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 лютага 2003[1][2][…] (95 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, літаратурны тэарэтык |
| Мова твораў | французская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Мары́с Бланшо́ (фр.: Maurice Blanchot, 22 верасня 1907, Кэн, дэпартамент Сона і Луара, Францыя — 20 лютага 2003, Ле Меніль Сен-Дэні, дэпартамент Івелін, Францыя) — французскі пісьменнік, мысляр-эсэіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 верасня 1907 года ў вёсцы Куэйн (фр.: Quain) у дэпартаменце Сона і Луара.[4][5][6]
Бланшо вывучаў філасофію ў Страсбургскім універсітэце, дзе стаў блізкім сябрам французска-яўрэйскага фенаменолага літоўскага паходжання Эмануэля Левінаса. Затым пачаў кар’еру палітычнага журналіста ў Парыжы. З 1932 па 1940 год быў рэдактарам асноўнай кансерватыўнай штодзённай газеты «Journal des débats». У 1930 годзе атрымаў ступень DES (дыплом вышэйшага ўзроўню), прыкладна эквівалентную ступені магістра ў Парыжскім універсітэце, з дысертацыяй пад назвай «Канцэпцыя дагматызму ў старажытных скептыкаў паводле Секста Эмпірыка» (фр.: «La Conception du Dogmatisme chez les Sceptiques anciens d'après Sextus Empiricus»).[7]
У перыяд паміж дзвюма войнамі актыўна супрацоўнічаў з шэрагам экстрэмісцкіх выданняў правага кшталту, друкаваў артыкулы літаратурнага, палітычнага, філасофскага характару, у якіх выказваў антыдэмакратычныя погляды ў духу французскага літаратурнага нацыяналізму, не цураючыся антысемітызму.[8]
У сярэдзіне 1940-х гадоў канчаткова адышоў ад палітыкі і прысвяціў сябе літаратуры: ужо ў канцы вайны ён выпусціў два раманы і дзве літаратуразнаўчыя працы.
У 1947 годзе Бланшо з’ехаў з Парыжа ў адасобленую вёсачку Эз (дэп. Прыморскія Альпы) на поўдні Францыі, дзе правёў наступныя гады свайго жыцця.
Памёр у лютым 2003 года ва ўзросце 95 год. Будучы сусветна вядомым мысляром, не пакінуў ні завяшчання, ні якога-небудзь іншага распараджэння адносна сваёй творчай спадчыны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Maurice Blanchot // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Maurice BLANCHOT // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118511521 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Taylor, Victor E.; Vinquist, Charles E. (2002). Encyclopedia of Postmodernism. London: Routledge. p. 36. ISBN 9781134743094. Праверана 1 August 2014.
- ↑ Zakir, Paul (2010). Chronology. Maruice Blanchot: Political Writings 1953–1993. Fordham University Press. p. 36. ISBN 9780823229970.
- ↑ Johnson, Douglas (1 March 2003). Obituary: Maurice Blanchot. The Guardian. Праверана 1 August 2014.
- ↑ Alan D. Schrift (2006), Twentieth-Century French Philosophy: Key Themes and Thinkers, Blackwell Publishing, p. 101.
- ↑ Фокин С.. Бланшо, Нанси, Лаку-Лабарт: забвение, ожидание, предание (руск.). НЛО. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2018. Праверана 24 верасня 2018.