Марыс Піяла
| Марыс Піяла | |
|---|---|
| фр.: Maurice Pialat | |
| Дата нараджэння | 31 жніўня 1925[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 студзеня 2003[4][5][…] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Arlette Langmann[d] і Sylvie Pialat[d][9] |
| Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мантажор, тэлерэжысёр, кінаакцёр, мастак, рэжысёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0681207 |
Морыс Піяла (фр.: Maurice Pialat; 31 жніўня 1925[1][2][…], Кунлат[d], дэпартамент Пюі-дэ-Дом, Францыя[3] — 11 студзеня 2003[4][5][…], VI акруга Парыжа[6][7][…]) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, вядомы строгім і несентыментальным стылем сваіх фільмаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кунла, Пюі-дэ-Дом, Францыя. Спачатку Піяла хацеў стаць мастаком, але не дамогся поспеху на гэтай ніве. У 1960 годзе зняў першы кароткаметражны фільм, «Каханне існуе» (фр. L’amour existe), але ўжо з 16 гадоў спрабаваў нешта здымаць на ўласную камеру.
Першы паўнаметражны фільм Піяла паставіў толькі ў 1968 годзе, калі яму было ўжо 43 гады. Гэта быў фільм «Аголенае дзяцінства», адным з прадзюсараў якога стаў лідар французскай «Новай хвалі» Франсуа Труфо. За «Аголенае дзяцінства» Піяла атрымаў Прыз Жана Віго. Агулам Піяла паспеў паставіць толькі 10 поўнаметражных карцін. Чатыры разы яго фільмы траплялі ў асноўны конкурс Канскага кінафестывалю, прычым у 1987 стужка «Пад сонцам Сатаны» заваявала там галоўны прыз — «Залатую пальмавую галіну».
У пасмяротным артыкуле, напісаным для французскага кіначасопіса Positif, крытык Наэль Эрпэ назваў стыль Піяла «натуралізмам, які нарадзіўся з фармалізму». У англамоўнай кінакрытыцы яго часта параўноўваюць з яго амерыканскім сучаснікам Джонам Касавецісам.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1985) «Паліцыя»
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ а б Maurice Pialat // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 6 студзеня 2023.
- ↑ а б Maurice Pialat // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Maurice Pialat // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.myfrenchlife.org/2013/04/02/maurice-pialat-french-painter-and-filmmaker/
- ↑ а б http://www.myfrenchlife.org/2013/04/02/maurice-pialat-peintre-et-cineaste-francais/
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ http://www.liberation.fr/portrait/2005/11/19/a-leurs-amours_539568
- Асобы
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Пюі-дэ-Дом
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Францыі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Францыі
- Акцёры XX стагоддзя