Перайсці да зместу

Марыупаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Марыупаль
укр.: Маріуполь
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
244,0 км²
Вышыня цэнтра
67 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 449 498 чал. (2017)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 629
Паштовыя індэксы
87500—87590
Афіцыйны сайт
marsovet.org.ua (руск.)
Марыупаль на карце Украіны ±
Марыупаль (Украіна)
Марыупаль
Марыупаль (Данецкая вобласць)
Марыупаль

Марыупаль[2] (укр.: Маріуполь) — горад у Данецкай вобласці Украіны на беразе Азоўскага мора ў вусці рэк Кальміўс і Кальчык. Насельніцтва — 440 367 чалавек (2019). Раён кампактнага пражывання грэкаў.

Уваходзіць у дзясятку буйнейшых гарадоў Украіны, з’яўляецца найважнейшым прамысловым і эканамічным цэнтрам краіны. Адзін з найвялікшых вялікіх цэнтраў металургіі і машынабудавання, тут вырабляецца найбольшая колькасць чыгуну і сталі ў краіне, працуе найбуйнейшы машынабудаўнічы завод Украіны. Буйны марскі порт. Кліматычны і бальнеалагічны курорт.

Марыупаль у канцы XX — пачатку XXI стст. сутыкнуўся з экалагічнымі і эканамічнымі праблемамі.

З 20 мая 2022 года Марыупаль знаходзіцца пад поўнай расійскай акупацыяй.

Сучасная назва ўтворана з асабістага імя Марыя і грэчаскага слова поліс (стар.-грэч.: πόλις — «горад») і значыць «Горад Марыі», у гонар Марыі Фёдараўны — спадчынніцы расійскага імператарскага прастола.

Марыупаль быў заснаваны ў XVI стагоддзі як казацкі вартавы пост («зымовнык») спачатку пад назвай «Дамаха», а пазней як казацкая крэпасць пад назвай «Кальміўс» (па назве размешчанай тут ракі). У 1611 годзе стаў адміністрацыйным цэнтрам «Кальміўскай Паланкі» — адміністрацыйнай адзінкі ўкраінскіх казакоў.

З 1774 года тэрыторыя сучаснага горада стала належыць Расійскай Імперыі, згодна з Кючук-Кайнарджыйскім мірным дагаворам. У 1778 годзе тут быў заснаваны першы на тэрыторыі сучаснага Данбаса горад — Паўлаўск, з’явілася першая царква. Праз год расійскі царскі ўрад вырашыў перасяліць сюды 18408 грэкаў з Крыма. Перасяленнем грэкаў з Крыма кіраваў мітрапаліт Ігнат, які затым доўгі час кіраваў горадам. З 29 верасня 1779 года горад мае цяперашнюю назву — Марыупаль.

Доўгі час Марыупаль з’яўляўся месцам выключнага пражывання грэкаў, развіваўся як буйны цэнтр гандлю і рыбнай лоўлі. У XIX стагоддзі горад стаў цэнтрам Марыупальскага павета — адміністрацыйнай адзінкі Расійскай Імперыі.

У 1882 годзе пабудавана чыгунка, якая злучыла Марыупаль з Данецкам. 29 жніўня 1889 года адкрыты марскі порт. Пачала развівацца цяжкая прамысловасць — 1 лютага 1897 года пабудаваны завод Нікапаль-Марыупальскага горнага і металургічнага таварыства, а ў 1899 пабудаваны завод «Рускі Провіданс» (цяпер гэтыя два заводы ўваходзяць у склад Марыупальскага металургічнага камбіната імя Ілліча). Да 1920 года горад стаў адным з найбуйнейшых металургічных цэнтраў дзяржавы.

Савецкая ўлада ў горадзе была ўстаноўлена 30 снежня 1917 года ў выніку ўзброенага паўстання, але практычна без ахвяр. З 7 сакавіка 1923 года па 27 лютага 1932 года горад быў цэнтрам Марыупальскай акругі — адміністрацыйнай адзінкі Украінскай ССР, а з 17 ліпеня 1932 года ўвайшоў у склад Сталінскай вобласці. У савецкі перыяд гісторыі горада Марыупаль значна павялічыўся, насельніцтва горада павялічылася больш чым у дзесяць разоў, з’явіліся першыя шматпавярховікі, унутрыгарадскі транспарт (трамваі і тралейбусы), з’явіліся новыя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку металургічны завод «Азоўсталь» (11 жніўня 1933 года), коксахімічны завод «Маркохім» (27 верасня 1935 г.) і машынабудаўнічы завод «Азоўмаш» (28 красавіка 1958).

Вялікія страты горад панёс у выніку галадамораў 1921—1922, 1932—1933, 1946—1947 гадоў, сталінскіх рэпрэсій 1933 і 1937 гадоў, генацыду грэчаскага народа сіламі НКУС у 1937 годзе, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі горада ў 1941—1943 гг. Аднак жыхары Марыупаля хутка аднавілі разбураныя падчас вайны заводы і жылыя кварталы горада. З 22 кастрычніка 1948 года па 13 студзеня 1989 года горад меў назву Жданаў (у гонар савецкага палітычнага дзеяча).

Расійска-ўкраінская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 2014 года ў Марыупалі адбывалася процістаянне прарасійскіх элементаў і ўкраінскіх сілавікоў. Урэшце, горад застаўся падкантрольным Украіне.

24 студзеня 2015 года ў выніку абстрэла горада сіламі ДНР загінула 30, паранена 97 чалавек.

З 1 сакавіка 2022 года горад знаходзіўся ў блакадзе расійскіх войскаў. Паводле звестак Марыупальскага гарсавета, на 14 сакавіка колькасць загінулых мірных жыхароў у сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну складала больш за 2300 чалавек. Расійскія войскі выкарыстоўвалі акружную тактыку, каб заблакіраваць дастаўку гуманітарнай дапамогі жыхарам горада.

Расійская армія падчас блакады горада неаднаразова праводзіла авіяўдары па цывільных аб’ектах, сярод іх удар па радзільнаму дому № 2, а гэтак жа ўдар па драматычнаму тэатру 16 сакавіка, які выкарыстоўвалі ў якасці прытулку мірных жыхароў і бежанцаў.

10 красавіка, больш чым праз месяц пасля пачатку ўварвання, расійскім войскам удалося цалкам акружыць апошніх украінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі завода «Азоўсталь», які меў складаную сістэму глыбокіх падземных сховішчаў і камунікацый. Дзеянні расійскіх войскаў на тэрыторыі «Азоўсталі» выклікалі гуманітарную катастрофу: украінскія вайскоўцы, якія апынуліся замкнутымі ў падзямеллях комплексу разам з цывільнымі, адчувалі востры недахоп вады, ежы, лекавых сродкаў, боепрыпасаў.

З 20 мая 2022 года Марыупаль знаходзіцца пад поўнай расійскай акупацыяй.

Насельніцтва Марыупаля складае 440 367 чалавек (2019). Максімальная колькасць насельніцтва — 529.000 чалавек назіралася ў 1989 годзе.

Нацыянальны склад: украінцы каля 48 %, рускія — 43 %, грэкі — 7 %, а таксама беларусы, яўрэі, армяне, балгары і іншыя народы.

Абсалютная большасць насельніцтва (каля 87 %) размаўляе на рускай мове, украінскай мовай карыстаецца менш за 10 % насельніцтва. Адметнай асаблівасцю горада з’яўляюцца мясцовыя грэчаскія мовы (мовы «грэкаў Прыазоўя»): румейская мова (грэка-элінская) і ўрумская мова (грэка-татарская). На мясцовых грэчаскіх мовах размаўляюць 2 % насельніцтва.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе маецца вялікая колькасць буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку найбуйнейшае прадпрыемства Данбаса — Марыупальскі металургічны камбінат імя Ілліча, а таксама металургічны завод «Азоўсталь», машынабудаўнічы завод-гігант «Азоўмаш», суднарамонтны завод, прадпрыемствы хімічнай, коксахімічнай, харчовай і лёгкай прамысловасці. Найбуйнейшыя транспартныя прадпрыемствы: гандлёвы марскі порт, аэрапорт, чыгуначны вакзал, аўтавакзалы і ўнутрыгарадскі транспарт (трамвай, тралейбус, аўтобус, маршрутныя таксі).

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Марыупаль падзяляецца на чатыры адміністрацыйных раёны з колькасцю насельніцтва больш за 100 000 чалавек: Цэнтральны (самы вялікі па насельніцтве), Кальміўскі, Левабярэжны, Прыморскі. Акрамя таго, гарадскім уладам падпарадкаваныя побач размешчаныя пасёлкі: Сартана, Стары Крым і Талакоўка.

Жыццём горада кіруе гарадскі савет Марыупаля, які складаецца з 76 дэпутатаў. На чале гарадскога савета знаходзіцца мэр горада («гарадскі галава»). У 1998 годзе мэрам горада быў Юрый Хатлубей. Раней абсалютная большасць дэпутатаў прадстаўлялі палітычную Партыю рэгіёнаў Украіны, меліся таксама дэпутаты камуністычнай, сацыялістычнай і іншых партый.

Цэнтральная частка горада прадстаўлена пераважна пяціпавярховымі дамамі. Новыя жылыя кварталы, забудаваныя дамамі ў 10 і 12 паверхаў, размешчаны па перыферыі і ўдалечыні ад прамысловых прадпрыемстваў. Каля паловы жылой забудовы прыходзіцца на аднапавярховыя сядзібныя хаты. Значная тэрыторыя занята прамысловымі прадпрыемствамі.

Марыупаль з’яўляецца адным з самых забруджаных гарадоў Украіны з-за вялікай колькасці выкіданых прамысловых газаў і пылу. Самай вялікай крыніцай забруджвання экалогіі з’яўляюцца металургічныя і коксахімічныя прадпрыемствы. Цэнтральная частка горада размешчана на шляху ветру ад металургічнага завода «Азоўсталь», пабудаванага ў 1933 годзе ў самым цэнтры горада на беразе Азоўскага мора. Акрамя таго, важнай крыніцай забруджвання з’яўляецца перагрузка небяспечных грузаў у марскім порце.

У Марыупалі знаходзяцца каля шасцідзесяці школ, некалькі тэхнікумаў, каледжаў, ліцэяў.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

У горадзе маецца рускі драматычны тэатр, мноства кінатэатраў, забаўляльных цэнтраў, тры музеі і выставачныя залы. Выпускаюцца дзясяткі газет, маецца 4 тэлекампаніі.

Марыупаль з’яўляецца спартыўным цэнтрам рэгіёна: моцная школа бокса, грэка-рымскай барацьбы, маюцца футбольныя, ватэрпольныя і баскетбольныя каманды, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянатах Украіны. У горадзе дзейнічаюць лядовы комплекс «Айсберг» (парк імя Пятроўскага), плавальны басейн «Няптун» (праспект Металургаў), гарналыжны спуск «Аляска» (штучны), стадыёны «Ільічавец», «Азоўсталь» і іншыя.

Ахова здароўя

[правіць | правіць зыходнік]

Марыупаль — буйны медыцынскі цэнтр на поўдні Данецкай вобласці.

Спіс дзяржаўных бальніц (2021):

  • Марыупальская абласная бальніца інтэнсіўнага лячэння
  • Марыупальская гарадская бальніца № 1
  • Марыупальская гарадская бальніца № 4
  • Марыупальская гарадская бальніца № 9

Асноўныя славутасці горада: краязнаўчы і мастацкія музеі (вул. Георгіеўская), парк «Гарадскі сад», луна-парк «Экстрым-Парк», плавальны басейн «Няптун» (праспект Металургаў), гарадскія марскія пляжы, старая ваданапорная вежа (вуліца Варганава), жылыя дамы са шпілямі і будынак тэатра (Тэатральная плошча), палац культуры «Маладзёжны» (вуліца Харлампіеўская), корпус Індустрыяльнага тэхнікума (вуліца Георгіеўская), помнікі Уладзіміру Высоцкаму, Архіпу Куінджы (нарадзіўся ў Марыупалі), мітрапаліту Ігнату, Тарасу Шаўчэнку. Таксама ёсць праваслаўныя і мусульманскія храмы. Побач з горадам размешчаны запаведнікі «Каменныя магілы» і «Хамутоўскі стэп» з унікальнай мясцовай флорай і фаўнай.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2017/zb/06/zb_chnn_0117pdf.zip
  2. Напісанне Марыупаль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.159
  3. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 499. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.