Марыус Лінвік
Марыус Лінвік | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачкі на лыжах з трампліна[2] і лыжнае дваябор’е |
Нарадзіўся |
27 чэрвеня 1998[1] (26 гадоў) |
Грамадзянства | |
![]() |
Марыус Лінвік (нарв.: Marius Lindvik; нар. 27 чэрвеня 1998, Фрогнер, Акерсхус) — нарвежскі скакун з трампліна, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету, двухразовы чэмпіён свету сярод юніёраў (2018), алімпійскі чэмпіён (2022), чэмпіён свету па палётах на лыжах з трампліна (2022).
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]5 снежня 2015 года дэбютаваў на этапе Кубка свету.
На зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Лілехамеры Лінвік выйграў сярэбраны медаль у асабістых спаборніцтвах. З камандай Нарвегіяй ён фінішаваў шостым. У змешаным камандным турніры ён таксама заваяваў сярэбраную ўзнагароду.
Сезон 2019/20 Марыус пачаў з паспяховага выступу на трампліне ў Клінгентале, дзе ён упершыню падняўся на подыум індывідуальных спаборніцтваў. Праз некалькі тыдняў падчас Турніру чатырох трамплінаў, на этапе ў Гарміш-Партэнкірхене ён атрымаў першую для сябе перамогу на этапах Кубка свету. 4 студзеня перамог на трампліне ў Інсбруку.
Зноскі
- ↑ https://www.teamnor.no/profiler/hopp/marius-lindvik/
- ↑ FIS database Праверана 26 красавіка 2022.
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Акерсхусе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Скакуны на лыжах з трампліна Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны па скачках з трампліна
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года
- Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года