Перайсці да зместу

Марыюш Блашчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыюш Блашчак
польск.: Mariusz Błaszczak
Міністр унутранных спраў і адміністрацыі Польшчы[d]
16 лістапада 2015 — 9 студзеня 2018
Папярэднік Тэрэса Пятроўская[d]
Пераемнік Іаахім Будзіньскі[d]
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы[d]
15 лістапада 2019 — 13 снежня 2023
Папярэднік Антоні Мацерэвіч[d]
намеснік прэм’ер-міністра Польшчы[d]
22 чэрвеня 2022 — 21 чэрвеня 2023
Папярэднік Яраслаў Качыньскі
Chief of the Chancellery[d]
31 кастрычніка 2005 — 5 лістапада 2007

Нараджэнне 19 верасня 1969(1969-09-19) (55 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыюш Блашчак (польск.: Mariusz Błaszczak; нар. 19 верасня 1969 года ў Легіянова) — польскі палітык, дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Рады Міністраў Польшчы (віцэ-прэм'ер) з 2022 года.

Дэпутат Сейму з 2007 года, старшыня дэпутацкай фракцыі партыі «Права і справядлівасць» (20102015). Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра (20052007), міністр без партфеля ва ўрадзе Яраслава Качыньскага (2007), міністр унутраных спраў і адміністрацыі ва ўрадзе Беаты Шыдла і першым урадзе Матэвуша Маравецкага (2015-2018), міністр нацыянальнай абароны ў першым і ў другім урадзе Матэвуша Маравецкага2018), віцэ-прэм'ер (з 2022 года).

Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта са ступенню магістра гісторыі ў 1995 годзе. Атрымаў пасядыпомную адукацыю ў Варшаўскім універсітэце ў галіне мясцовага самакіравання і развіцця (1997) і Акадэміі Леона Казьмінскага ў галіне менеджменту ў адміністрацыі (2006). Належаў да Незалежнай студэнцкай асацыяцыі і Асацыяцыі каталіцкай акадэмічнай моладзі. Быў удзельнікам «Цэнтральнага пагаднення», потым уступіў у партыю «Права і справядлівасць». Засядаў, між іншым, ва ўпраўленні Мазавецкага ваяводства і палітрадзе гэтай партыі.

Пасля заканчэння вучобы працаваў у адміністрацыі горада Легіянова. У 20012003 гадах быў членам назіральнай рады прамысловага прадпрыемства. У 20022004 гадах быў намеснікам бурмістра варшаўскага раёна Воля. У снежні 2004 года быў прызначаны старастам варшаўскага раёна Сяродмесце.

31 кастрычніка 2005 года прэм'ер-міністр Казімеж Марцінкевіч прызначыў яго на пасаду кіраўніка сваёй канцылярыі. Ён таксама займаў гэтую пасаду ва ўрадзе Яраслава Качыньскага да 4 лістапада 2007 года. У 20062007 гадах ён таксама засядаў у Мазавецкім ваяводскім сейміке. 27 сакавіка 2007 года быў прызначаны міністрам без партфеля ва ўрадзе Яраслава Качыньскага. 7 верасня таго ж года ён быў адхілены ад гэтай функцыі і адначасова прызначаны дзяржаўным сакратаром у канцылярыі прэм'ер-міністра, захаваўшы пасаду кіраўніка канцылярыі. З 11 верасня па 16 лістапада 2007 года зноў быў міністрам без партфеля.

На парламенцкіх выбарах у тым жа годзе ён атрымаў дэпутацкі мандат ад партыі «Права і справядлівасць». У сакавіку 2009 года стаў прэс-сакратаром парламенцкай фракцыі сваёй партыі, а 3 жніўня 2010 года — старшынёй парламенцкай фракцыі партыі. На выбарах 2011 года быў пераабраны. Ён таксама захаваў пасаду старшыні фракцыі «Права і справядлівасць» у Сейме 7-га склікання.

У 2015 годзе быў пераабраны ў Сейм. 16 лістапада таго ж года ён быў прызначаны міністрам унутраных спраў і адміністрацыі ва ўрадзе Беаты Шыдла. 11 снежня 2017 года заняў пасаду ў новаствораным урадзе Матэвуша Маравецкага. 9 студзеня 2018 года быў вызвалены ад пасады міністра ўнутраных спраў, а затым у той жа дзень прызначаны новым міністрам нацыянальнай абароны замест Антонія Мацерэвіча.

На выбарах 2019 года паспяхова балатаваўся ў Сейм. 15 лістапада 2019 года зноў заняў пасаду міністра нацыянальнай абароны. 22 чэрвеня 2022 года ён быў дадаткова прызначаны віцэ-прэм'ерам, змяніўшы Яраслава Качыньскага, які пакідаў урад.