Марыямпаль (Гарадоцкі раён)
Вёска
Марыямпаль
|
Марыя́мпаль[1] (трансліт.: Maryjampaĺ, руск.: Мариямполь) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайханскага сельсавета. За 9 км на поўдзень ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. На паўднёвым захадзе знаходзіцца возера Лосвіда, на захадзе і ўсходзе ляжаць участкі лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2-й палове 19 стагоддзя маёнтак у Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, уласнасць памешчыка Корсака. У 1905 годзе 300 дзесяцін зямлі, 300 дзесяцін лесу. У 1919 годзе на базе маёнтка створана сельскагаспадарчая арцель (у 1925 годзе 6 чалавек). У 1920 годзе вёска ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Аляксандраўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе хутар. Сельскагаспадарчае таварыства, школа 1-й ступені (у 1925 годзе 2 настаўнікі, 106 вучняў). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 3 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Прудніцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў саўгасе «Стайкаўскі». У 1997 годзе ў саўгасе «Азёрны». З 8 красавіка 2004 года ў Вайханскім сельсавеце. У 2012 годзе ў складзе аддзела «Азёрны» ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 6 двароў, 36 жыхароў (1920)
- 8 двароў, 33 жыхары (1926)
- 113 жыхароў (1959)
- 112 жыхароў (1970)
- 20 гаспадарак, 33 жыхары (1997)
- 15 гаспадарак, 27 жыхароў (2002)
- 15 гаспадарак, 21 жыхар (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх