Марыям Мірзахані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыям Мірзахані
مریم میرزاخانی
Дата нараджэння 12 мая 1977(1977-05-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 2017(2017-07-14)[3][4] (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Ян Вандрак[d][7]
Род дзейнасці матэматык, выкладчыца ўніверсітэта, таполаг
Навуковая сфера матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (PhD) па матэматыцы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Кёрціс Мак-Мулен[11]
Член у
Узнагароды
Сайт mmirzakhani.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя́м Мірзахані́ (перс.: مریم میرزاخانی; 3 мая 1977, Тэгеран15 ліпеня 2017, Стэнфард) — іранскі і амерыканскі матэматык, якая спецыялізавалася на геаметрыі Лабачэўскага, тэорыі Тэйхмюлера, эргадычнай тэорыі, сімплектычнай геаметрыі[13]. У 2014 годзе атрымала Філдсаўскую прэмію, стаўшы першай жанчынай-лаўрэатам і першым лаўрэатам з Ірана[14].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднюю адукацыю атрымала ў школе Фарзанеган — адной са школ спецыяльна для дзяўчат, якія ўваходзяць у структуру Нацыянальнай арганізацыі па развіццю выключных талентаў у Іране. У 1994 і 1995 гадах выйграла залатыя медалі на міжнародных матэматычных алімпіядах[15]. У 1999 годзе закончыла Тэхналагічны ўніверсітэт Шарыф у Тэгеране.

З 1999 года жыла ў ЗША[16][17]. У 2004 годзе атрымала доктарскую ступень у Гарвардскім універсітэце. З 2008 года — прафесар матэматыкі ў Стэнфардскім універсітэце.

У 2010 годзе на Міжнародным матэматычным кангрэсе была запрошаным дакладчыкам на тэму «Тапалогія, дынамічныя сістэмы і звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні»[18].

У 2014 годзе стала лаўрэатам Філдсаўскай прэміі за «выдатны ўклад у дынаміку і геаметрыю рыманавых паверхняў і тэорыю прастор іх модуляў»[19].

Памерла 14 ліпеня 2017 года[20] ў Медыцынскім цэнтры Стэнфардскага ўніверсітэта[en] ад наступстваў раку грудзей, які быў упершыню дыягнаставаны ў 2013 годзе.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Муж — Ян Вондрак (чэшск.: Jan Vondrák), вучоны ў галіне інфарматыкі чэшскага паходжання[21], дачка — Анахіта.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Simple geodesics and Weil-Petersson volumes of moduli spaces of bordered Riemann surfaces. Inventiones Mathematicae 167, 179—222 (2007) pdf
  • Weil-Petersson volumes and intersection theory on the moduli space of curves. Journal of the American Mathematical Society 20, 1-23 (2007) pdf
  • Growth of the number of simple closed geodesics on hyperbolic surfaces. Annals of Mathematics (2) 168-1, 97-125 (2008) pdf
  • Growth of Weil-Petersson volumes and random hyperbolic surfaces of large genus. J. Differential Geom. 94 (2013), no. 2, 267—300 pdf
  • Invariant and stationary measures for the SL(2,R) action on moduli space. (сумесна з Алексам Эскіным]]) pdf

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. وبسایت رسمی مریم میرزاخانی Праверана 6 верасня 2018.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Maryam Mirzakhani, Stanford mathematician and Fields Medal winner, dies // Stanford News — 2017.
  4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  5. Maryam Mirzakhani becomes 1st woman to win Fields MedalCBC News, 2014.
  6. Maryam Mirzakhani
  7. Maryam Mirzakhani Is First Woman Fields Medalist Праверана 16 ліпеня 2017.
  8. Mirzakhani M. Ergodic Theory of the Earthquake Flow // International Mathematics Research Notices / P. SarnakOUP, 2010. — ISSN 1073-7928; 1687-0247; 1687-3017doi:10.1093/IMRN/RNM116
  9. Report of the President to the Board of Trustees // Stanford News — 2008.
  10. а б в г Maryam Mirzakhani, first woman to win Fields Medal, dies // The Seattle TimesSeattle: 2017. — ISSN 0745-9696; 2642-7192 Праверана 16 ліпеня 2017.
  11. http://www.seattletimes.com/nation-world/maryam-mirzakhani-first-woman-to-win-fields-medal-dies/ Праверана 16 ліпеня 2017.
  12. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20022806.html Праверана 25 лютага 2018.
  13. Curriculum Vitæ, Maryam Mirzakhani (older version, at CMI). Архівавана з першакрыніцы 24 ноября 2005. Праверана 12 августа 2014.
  14. Polo, Susana. Maryam Mirzakhani Becomes First Woman to Earn Fields Medal for Mathematics in Its 78 Year History. The Mary Sue. Праверана 13 жніўня 2014.
  15. Марыям Мірзахані: вынікі (англ.). Міжнародная матэматычная алімпіяда.
  16. Princeton University: Maryam Mirzakhani
  17. A Tenacious Explorer of Abstract Surfaces
  18. ICM Plenary and Invited Speakers since 1897(недаступная спасылка). International Congress of Mathematicians. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2017. Праверана 29 ліпеня 2017.
  19. IMU Prizes 2014 citations(недаступная спасылка). International Mathematical Union. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2017. Праверана 12 August 2014.
  20. Iranian math genius Mirzakhani passes away (англ.). Press TV (15 ліпеня 2017). Праверана 15 ліпеня 2017.
  21. Ян Вондрак

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]