Марыяна Андухар
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Марыяна Гансала Андухар | ||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Dollberg | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 ліпеня 1983[1][2][…] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Марыя́на Ганса́ла Анду́хар (ісп.: Mariano Gonzalo Andújar; нар. 30 ліпеня 1983, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, брамнік клуба «Эстудыянтэс» з Ла-Платы. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2014).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў клубе «Уракан» у 2001 годзе і застаўся ў камандзе нават пасля вылету ў ніжэйшы дывізіён прыз два гады. У сезоне 2005/06 выступаў за італьянскі «Палерма» ва ўмовах вельмі жорсткай канкурэнцыі з боку мясцовых брамнікаў. Усяго Марыяна правёў 11 матчаў у італьянскай Серыі A.
У 2006 годзе Андухар далучыўся да каманды, кіраванай Дыега Сімеонэ, — «Эстудыянтэс» і стаў адным з ключавых ігракоў у камандзе, якая атрымала перамогу ў Апертуры чэмпіянату Аргенціны 2006 года. Андухар правёў 16 з 19 матчаў у турніры і прапусціў у іх толькі 9 галоў. Ён таксама ўдзельнічаў у «Залатым матчы» супраць «Бока Хуніярс», які скончыўся перамогай «Эстудыянтэс» з лікам 2:1. Клуб упершыню за 23 гады стаў чэмпіёнам Аргенціны. У 2008 годзе «Эстудыянтэс» дайшоў да фіналу Амерыканскага кубка — гэта быў першы міжнародны фінал для клуба з 1971 года, аднак клуб з Ла-Платы саступіў бразільскаму «Інтэрнасьяналу».
24 чэрвеня 2009 года было абвешчана аб пераходзе па заканчэнні Кубка Лібертадорэс Марыяна Андухара ў італьянскую «Катанію». Кантракт разлічаны на 4 гады[3]. 24 студзеня 2014 года афіцыйны сайт «Напалі» паведаміў пра паспяховы медыцынскі агляд Андухара ў рамках падрыхтоўкі трансферу іграка ў Неапаль[4]. Праз чатыры дні было дасягнута пагадненне на пераход галкіпера на сезон 2014/15[5].
У верасні 2015 года вярнуўся ў «Эстудыянтэс» на правах арэнды, а ў ліпені 2016 года падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2009 года галоўны трэнер зборнай Аргенціны Дыега Марадона нарэшце дазволіў дэбютаваць Марыяна за галоўную каманду краіны, куды Андухар прыцягваўся ў якасці рэзервовага іграка яшчэ з 2007 года. Дэбютная гульня адбылася 6 чэрвеня супраць зборнай Калумбіі. Андухар адгуляў «на нуль» і Аргенціна атрымала хатнюю перамогу з лікам 1:0.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Эстудыянтэс»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2006(а)
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2009
«Напалі»:
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mariano Andújar // FBref
- ↑ MARIANO GONZALO ANDUJAR // Argentine Soccer Database
- ↑ «Andujar al Catania». calciocatania.net.
- ↑ Napoli, visite mediche per Andujar a Castelvolturno. S.S.C. Napoli Ufficiale
- ↑ Il Napoli ufficializza l’acquisto di Andujar. S.S.C. Napoli Ufficiale.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Уракан Буэнас-Айрэс
- Ігракі ФК Палерма
- Ігракі ФК Эстудыянтэс
- Ігракі ФК Катанія
- Ігракі ФК Напалі