Марыян Здзяхоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыян Здзяхоўскі
Marian Zdziechowski
MarianZdziechowski.jpg
Дата нараджэння

12 (24) мая 1861

Месца нараджэння

Навасёлкі пад Ракавам Мінскай губерні, Расійская Імперыя, цяпер Валожынскі раён

Дата смерці

5 кастрычніка 1938(1938-10-05)[1] (77 гадоў)

Месца смерці

Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Грамадзянства

Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Сцяг Польшчы Польшча

Навуковая сфера
гісторыя літаратуры, публіцыст
Месца працы

Ягелонскі ўніверсітэт, Універсітэт Стэфана Баторыя

Альма-матар

Пецярбургскага ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі:

доктар honoris causa Універсітэта Стэфана Баторыя і Тартускага ўніверсітэта.

Commons-logo.svg Марыян Здзяхоўскі на Вікісховішчы

Марыян Эдмундавіч Здзяхоўскі (польск.: Marian Zdziechowski; 30 красавіка 1861, Ракаў — 5 кастрычніка 1938), літаратуразнавец і філосаф, рэктар Універсітэту Стэфана Баторыя (1925—1926).

Вучыўся ў Мінскай гімназіі (1873—1879).

Па меркаванні Ю. Бардаха М. Здзяхоўкі ўяўляў сабой тып «краёўца»[2]. Яго самаідэнтыфікацыя як паляка, хутчэй адпавядала ўжо знікаючай у тыя часы ідэнтыфікацыі з гістарычнай Рэччу Паспалітай: «І калі б мяне сення запыталі, кім у глыбіні сэрца сябе адчуваю, адказаў бы, што адчуваю сябе грамадзянінам Вялікага княства Літоўскага неразарвальнай Уніяй звязанага з Польшчай. Калі бачу на Замкавай гары лунаючы сцяг з арлом, але без пагоні, то ўспрымаю гэта, як крыўду мне нанесеную»[3].

М. Здзяхоўскі нарадзіўся і сталеў у шматмоўным асяроддзі. Цікава, што падчас вучобы ў Мінску юны М. Здзяхоўскі часцяком бавіў час ў доме бацькі Янкі Лучыны Люцыяна Неслухоўскага[4]. Менавіта таму М. Здзяхоўскі змог напісаць дзясяткі працаў, дзе даследваў асаблівасці рускай культуры, філасофскай, рэлігійнай і палітычнай думкі. Ён завязаў знаемства і перапіску з выбітнымі рускімі філосафамі Л. Талстым, М. Бярдзяевым, Д. Меражкоўскім, Я. Трубяцкім(руск.) бел. і іншымі, здолеў азнаеміць з іх думкамі польскую і заходнееўрапейскую інтэлігенцыю. Фактычна ўся спадчына М. Здзяхоўскага прасычана ўзаемаўплывам заходнееўрапейскай, заходне- і ўсходнеславянскіх культур.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Антылібералізм, антысацыялізм, антыдэмакратызм[правіць | правіць зыходнік]

У падмурку творчага светапогляда М. Здзяхоўскага ляжыць песімізм, які вынікае з рамантычных нотаў натуры чалавека, праяўленняў яго «я». Гэтае «я» ў чалавеку «павярхоўнае, рухлівае, зменнае, няшчырае, то пажадлівасцю, то пыхай, то адным і другім прасякнутае»[5]. Менавіта гэтыя рысы чалавека спараджаюць індывідуалізм і гуманізм. Але ўзнікненне апошніх М. Здзяхоўскі не звязвае толькі з эпохай Рэнесансу, як падаецца некаторым яго даследчыкам[6], ці Французскай рэвалюцыі[7]. Іх пачаткі, на яго думку, караняцца яшчэ ў сярэднявечных, ды і ўвогуле традыцыйных разважаннях аб суадносінах чалавека і Бога. Паводле аўтара, людзям цяжка пагадзіць між сабой, як гэта робіць св. Аўгусцін, іманентнага(руск.) бел. і трансцэндэнтнага(руск.) бел. Бога. «Аднабаковы іманентызм, пантэістычна растварае Бога ў чалавеку, у канцы робіць яго богам, па-за якім іншых багоў няма» [10, с.3-4].

Менавіта гэткім цэнтрам сусвету чалавек і стаў ў часы Рэнесанса, аднак, распачатае ў тыя часы «вызваленне» чалавека ад Бога, працягвалася ў далейшым яго звальненнем ад повязяў «рэлігіі, потым дзяржавы і грамадства, потым — тут аўтар фактычна заглядвае ў будучыню, у ХХІ ст., — сям'і»[8].

Прывабнасць лібералізму, з усімі яго заклікамі да талерантнасці, павагай да асобы, абмежаваннем паўнамоцтваў дзяржавы, падзелам уладаў, на думку філосафа, з'яўляецца крохкай і нетрывалай[9]. Праблема лібералаў, неаднаразова адзначае аўтар, у тым, што яны вераць у сваю дактрыну, якая можа па сутнасці і маральна, але якую яны не суадносяць з жыццем, якое і робіць яе немаральнай[10][11].

Прыводзячы словы Ж.-Ж.Руссо М.Здзяхоўскі паказвае, што вольнасць лібералізма цесна павязаная з роўнасцю, бо фактычным пастулатам лібералізма есць роўнасць у вольнасці людзей. Вольнасць, як праява індывідуалістычнасці, цягне за сабой патрабаванне роўнасці перад правам, такім чынам спараджаючы дэмакратыю, а «дэмакратычная роўнасць вельмі хутка пажэрла маці сваю — вольнасць»[11].

Дзякуючы лібералам індывід сапраўды атрымаў нейкую грамадскую і палітычную вартасць, аднак потым ён аб'ектыўна пажадаў каб яго каштоўнасць прымалі да ўвагі, далі яму права голасу. Таму мэтай Французскай рэвалюцыі было знішчэнне прывілеяў, ураўнаванне народа з вышэйшымі станамі грамадства. І як раз тут ідэі лібералізма, ў прынцыпе маральныя па сваей сутнасці, становяцца «немаральнымі ў практыцы жыцця»[11]. Здзяхоўскі паўтарае засцярогу кансерватараў супраць усеагульных выбараў: каштоўнасць чалавечай асобы яшчэ не азначае роўную каштоўнасць індывідаў[11]. Ен прыводзіць меркаванні Х. Фр. Амеля, Г. Флабера, паводле якіх функцыянаванне ўсеагульных выбараў абапіраецца на фікцыю, што «большасць мае не толькі сілу, але і мудрасць, а потым і права пастанаўлення аб усім»[12]. Аднак, на думку М. Здзяхоўскага, просты люд, а таксама «глупцы, блазны, бурапенныя, ці нават махляры»[13] не здольныя кіраваць, таму ўладу абавязкова перахопліваюць дэмагогі ды кар'ерысты[14], якія вядуць за сабой «прыніжаныя (здэградаваныя) і ўзбуджаныя» агітацыяй масы[15].

Фінал жа, паводле аўтара, адзін: «Дэмакратыя есць падманам, бо з ашаламляльнай хуткасцю скочваецца ў бяздонні ахлакратыі, пасля чаго наступае варварства, смерць культуры, разбэшчванне чалавека»[16]. Да дадзенага заняпаду дэмакратыя прыходзіць праз этатызм. Няздольныя па сваіх якасцях да кіравання дэмагогі ўсе праблемы вырашаюць з дапамогай дзяржавы, менавіта яна становіцца новым боствам сучаснасці. Этатызм, паводля М. Здзяхоўскага, ёсць аб'ектыўным вынікам дэмакратызму, а значыць і лібералізму[17]. Яго ўзрастанне, пашырэнне паўнамоцтваў дзяржавы, сфераў яе ўмяшання, і тут Здзяхоўскі пагаджаецца з Рэйнальдам, нязменна прыводзіць да згубы яе аўтарытэту, яна становіцца аб'ектам усеагульнай нянавісці і скончвае або анархіяй, або тыраніяй.

Усе спробы капітала адвесці ад сябе адказнасць за бяздарнае дэмагагічнае кіраванне праз нацкоўванне народа на іншых ворагаў, напрыклад, шляхецтва — есць толькі крокамі на шляху сацыялізму і камунізму. Да таго ж лібералізм спалучаны з дэмакратыяй знішчае сябе і ў эканамічнай сферы. М. Здзяхоўскі адзначае, што вялікі капітал нішчыць малых прадпрымальнікаў, падначальвае свайму плутакратычнаму праўленню нават дзяржаву. Рэвалюцыі і войны прыносяць яму прыбатак, бо ператварае дзяржавы ў яго даўжнікоў.

Такім чынам, і тут аўтар паўтарае за Рэйнальдам біблейскую алюзію: «лібералізм парадзіў дэмакратыю, дэмакратыя парадзіла этатызм, этатызм парадзіў сацыялізм, сацыялізм нарадзіў камунізм», — і апакліптычна падкрэслівае, што гісторыя завяршылася давядзеннем прынцыпу да абсурда, бо камунізм з'яўляецца канчатковым адмаўленнем лібералізму [18].

Антыбальшавізм[правіць | правіць зыходнік]

Бальшавізм, які М. Здзяхоўскі, як і яго сябры па перапісцы — рускія філосафы, разглядаў эсхаталагічна, — гэта шлях да таталітарнага адмаўлення індывідуальнасці і духоўнасці чалавека. У выніку дэхрысціянізаваны чалавек, вызвалены ад усіх повязяў нязменна паглыбляецца ў матэрыялізм. Увесь яго свет зводзіцца да прадукцыі, і, тут аўтар згодзен з Рэйнальдам[19] ды Ферэра(руск.) бел.[20], homo oeconomicus ператвараецца ў чалавека-машыну, інструмент прадукцыйнасці. Адзіна мажлівая ў эмансіпаваным свеце вера ў прагрэс, цывілізацыя машынаў ператварае чалавека ў аўтамат, складнік калектыву, без індывідуальнасці, без душы. Шмат разоў М. Здзяхоўскі ў сваіх творах паўтарае думку аб «падлейшай» канцэпцыі, якая канчаткова знаходзіць свае ўвасабленне ў ідэях бальшавізму, па «акалечванню», «бэсціялізацыі» сутнасці чалавека[21]. «Ганарымся з трыўмфаў генія ведаў і тэхнікі над знешнім светам, але, ў рэальнасці, ніколі яшчэ знешні свет не меў такой як зараз ўлады над душой чалавека. Столькі кажам сення аб сучаснай духоўнай культуры, але культуру атаясамліваем з навуковымі ведамі, але як жа яны далекія адзін ад аднаго!..»[22].

Антынацыяналізм[правіць | правіць зыходнік]

Адзінай, як быццам прывабнай, альтэрнатывай бальшавізму, як на пачатку ХХ, так і ХХІ стагоддзяў, выступаў нацыяналізм. Акрамя бальшавізму аналізу дадзенай ідэалогіі М. Здзяхоўскі прысвячае найбольш увагі ў сваіх творах.

Карані нацыяналізму аўтар бачыць у Рэфармацыі. Менавіта ў тыя часы быў знішчаны і разрушаны хрысціянскі ўніверсалізм, што ўвасабляўся ў ідэях Папства ці Імперыі, на карысць пашырэння культа дзяржавы, як найвышэйшай святыні[23]. Пасля 1848 года былі канчаткова забытыя мары пра ўсеагульную гармонію народаў. Ім на змену прыйшла канцэпцыя народа-дзяржавы, паводле якой галоўная мэта кожнага народа — гэта вызваленне з-пад любога панавання ці апекі і здабыцце ўласнай дзяржавы. Аднак, нацыяналізму мала пабудовы дзяржавы, і ен хутка выходзіць за натуральныя межы, што, як адзначае аўтар, з'ява больш чым рэдкая сама па сабе. Нацыяналізм імкнецца да пашырэння дзяржаўнай прасторы ў імя розных палітычных, стратэгічных ці эканамічных мэтаў, што ў выніку і прывяло вялікія дзяржавы да страшэннай сусветнай вайны.

Версальскі мір, тут М.Здзяхоўскі, падзяляе думку Ф.Форстэра, яшчэ больш узбудзіў эгаізмы розных нацыянальных групаў праз абвяшчэнні дактрыны «самавызначэння народаў», каторыя канчаткова забыліся аб тым, што «свабода» накладае суровыя абавязкі і, перад усім, абавязак падпарадкавання сваіх жаданняў вышэйшым мэтам сужыцця народаў[24].

Аўтар катэгарычна адмаўляе думку пра наяўнасць у нацыяналізме добрых рысаў. Нацыяналізм — ня есць альтэрнатывай бальшавізму, ен таксама сягае да нізшых інстынктаў чалавека, і тыя, што гаслам «народ» гіпнатызуюць шырокія масы, пятнаюць імем «ненацыянальнага» усё, ў чым не бралі ўдзел і не кіравалі, і тым самым шпурляюць пылаючую паходню ў палітычнае жыцце [8 с.29]. Спробы перанесці з Нямеччыны і Італіі радыкальны нацыяналізм шкодная і нігілістычная, бо той фактычна бярэ сябе за ўзор практыку свайго ворага, бальшавізма: яго канечныя этатыстычныя укаранаваныя дыктатурай мэты і мэтады [15, с.116].

Нацыяналізму чужым з'яўляецца нетолькі патрыятызм, або любоў да айчыны, прывязанне да зямлі продкаў, да радзімага кутку, але і чужая яму, хоць і завуцца нацыяналістамі, ідэя народу як арганічнай еднасці. Ідэю народа яны маніпалізуюць выключна для сябе, прымушаюць служыць сабе, ператвараюць у адзнаку палітычнай прыналежнасці. «Народ губляе ўсю прывабнасць.. становіцца аб'ектам нянавісці» [12, с.170].

Нацыяналізм прыводзіць да згасання сілаў народа. Разважаючы над паразай генералаў Дзянікіна і Ўрангеля М.Здзяхоўскі адзначае, што сам нацыяналізм або «дзяржаўны патрыятызм» прыводзіць да знікнення «арлоў і ільвоў» [17, с.100], да ўладарства пасіўнасці. Ён пагаджаецца з Урангелем, што «такой дзяржаве патрэбныя толькі благанадзейныя, або такія, што ад уласнай думкі, волі і сумлення выракліся ды слепа выконваюць загады кожнага начальства, якія тое выдасць» [17, с.100].

Няздольнасць дамаўляцца з-за апантання нацыянальнымі эгаізмамі урада Пілсудскага і кіраўнікоў Белай арміі ў свой час ужо прывялі да перамогі бальшавізма [18]. Аўтар прадчувае падобныя наступствы і ад спробаў раздзімання нянавісці між палякамі і іншымі народамі былой Рэчы Паспалітай -літоўцамі, беларусамі і ўкраінцамі.

Маючы сантыменты да былой Рэчы Паспалітай М.Здзяхоўскі ўсе ж выразна разумее, што палякі, як дамінуючы народ у ІІ Рэчы Паспалітай, стаяць перад цяжкім для ніх выбарам. Адзіны рэальны і этычны выбар для Польшчы — гэта правядзенне палітыкі накіраванай на пошук згоды з нацыянальнымі меншасцямі, а не паланізацыя [6, с.5]. Аўтар свядома і цвяроза пагаджаецца з В.Кушабскім, што «Ягеллонская Ідэя», ўспрынятая тэрытарыяльна і механічна, з'яўляецца няшчэсцем для Польшчы, а народ, які б патрабаваў «ці ад Дмоўскага, ці ад Пілсудскага» яе аднаўлення праз экспансію на Усход — гэта народ, які скончыў сваю ролю ў гісторыі [12, с.182].

Шмат увагі М.Здзяхоўскі надае ўкраінскаму пытанню, як найбольш востраму для ІІ Рэчы Паспалітай. Ён прызнае, што нацыянальная палітыка ў дачыненні да ўкраінцаў, да і іншых нацыянальных меншасцяў, ўжо даўно «безнадзейна збанкрутавала» [12, с.188], шкадуе за безадказныя акцыі ўраду, кшталту перайменавання Галіцыі ў Усходнюю Малую Польшчу, якое ён параўноўвае з абразлівай для палякаў спробай расійскага ўрада замяніць польскую саманазву найменнем «Прывіслянскага краю» [6, с.26-27].

Кансерватызм[правіць | правіць зыходнік]

М.Здзяхоўскі з непакоем глядзіць на спалучэнне некаторых украінскіх рухаў з сацыялізмам, але ж з вялікай пашанай адзначае зацяты антыбальшавізм украінскіх кансерватараў, іх хрысціянскія перакананні. Вельмі нечакана гучаць гіпатэтычныя разважанні аўтара, што калі б дзеля перамогі над аблуднай ідэалогіяй бальшавізму Польшчы патрэбна б было стаць васалам Украіны, то ён бы пагадзіўся і на гэткі крок [12, с.185]. У рэальнай жа сітуацыі Здзяхоўскі з выразнай сімпатыяй узгадвае мроі украінскага кансерватара В.Кушабскага пра магчымасць стасункаў між палякамі і ўкраінцамі па ўзору аўстрыйцаў і ўгорцаў падчас стварэння Аўстро-Угорскай дзяржавы [12, с.191], ды заклікае палякаў ды ўкраінцаў да сумеснага трывання ў хрысціянскай веры ды кансерватыўнай ідэі.

Менавіта апошнюю М.Здзяхоўскі і лічыць сапраўднай альтэрнатывай лібералізму, бальшавізму ды нацыяналізму: «толькі адно ёсць дакладным і неабходным, што супраць рэвалюцыі і яе разбурэнняў выходзіць патрэбна з контррэвалюцыяй, але абсалютнай, або такой, што магла б выкрэсліць з сябе ўселякія пачаткі, якія маюць хоць якія-небудзь сувязі з рэвалюцыяй» [15, с.107].

Кансерватызм, паводле М.Здзяхоўскага, ня ёсць нейкай «неразумнай рэакцыяй», кансерватыўная пастава не выступае супраць рэформаў, наадварот, часам як раз захаваўчыя арганізацыі ініцыявалі найбольш прагрэсіўныя грамадскія змены. Аднак апошнія трэба заўжды ўзгадняць з традыцыямі і сумленнем, «асвятляць святлом Дэкалогу і Евангелля» [8, с.29].

М.Здзяхоўскі адзначае, што ў натуры чалавека ляжыць прывязанне да традыцый рэлігійных і народных, і кожнае нармальнае грамадства павінна будавацца на іх падмурку [10, с.15-16]. Аўтар пагаджаецца з В.Ліпінскім і У.Залозецкім, што і вера, і ідэя захаваўчая вынікаюць з інстынктыўнага для чалавека прагнення: рэлігія — з укараненай у душы чалавека патрэбы падтрымкі звышнатуральных сілаў ў цяжкім змаганні за індывідуальнае і супольнае дабро; кансерватызм — з прыроджанага інстынкту, які наказвае захоўваць і перадаваць будучым пакаленням усё, што было здаровым і моцным у мінулым і тым самым павінна служыць як падстава для далейшага развіцця [12, с.163-164].

Услед за Фостэрам ён адзначае, што толькі там, «дзе ў душах грамадзянаў пануе Антыгона», то бок, дзе адвечны маральны божы закон стаіць вышэй за чалавечае пазітыўнае права, толькі тое грамадства будуецца на падмурках грамадскага і дзяржаўнага парадку [8, с.29].

Выратаванне можа быть толькі ў духовым адраджэнні, выхаванні людзей прасякнутых свядомасцю свайго грамадскага абавязку, якое па сутнасці ёсць верай у абсалютнае Дабро або Бога. Ён прыводзіць словы К.Сэкрэтэна: «Шукаем істоты дасканалай, прагнем яе і патрабуем, вера ў дасканалую Істоту ўтрымае нас і створыць» [8, с.28]. Спробам марксісцкага матэрыялізму ператварыць чалавека ў жывелу, збэсціялізаваць яго, неабходна супрацьпаставіць духовую ідэю, якая бачыць у чалавеку чалавека, то бок істоту, якая нясе ў сабе вобраз і падабенства Бога [8, с.29]. Усе свае сілы сапраўдныя кансерватары павінны прыкласці дзеля абароны гэтай ідэі.

Існаванне духовых падмуркаў, сама канцэпцыя хрысціянства патрабуе існавання аўтарытэта, які будзе стаяць на варце Права Божага: «адно з двух або аўтарытэт духовы, або прымус фізічны; што лепш: лад, які будуецца зверху, ці та страшэнная арганізацыя, якая з долу хапае ў свае клешчы, „рацыяналізуе“, „стандартызуе“, пагражае забойствам духа» [15, с.120]. У іншым месцы М.Здзяхоўскі адзначае, што сама традыцыя народу ўвасабляецца ў канкрэтных іменах вялікіх духоўных лідараў, правадыроў народа [16, с.86]. З вялікай скрухай аўтар адзначае, што нешматлікія галасы, якія прапаноўвалі аднавіць ў Польшчы манархічны лад пасля атрымання незалежнасці, сустрэлі варожасць і абвінавачванне ў ледзьве не здрадзе [18, с.19]. Але ж манархія — то найадпаведнейшая форма кіравання для Польшчы, якая звязвае сучаснасць з мінулым, дае найлепшыя гарантыі чым ў іншых формаў, што ўрад будзе панадпартыйны, справядлівы, сільны [18, с.19].

Манархізм[правіць | правіць зыходнік]

Манархічны прынцып, як адзначае аўтар, мае вялікую важнасць для кансерватызму, а значыць і для існавання народа. Без манарха ўселякі манархізм няўхільна разкладаецца і занепадае, выраджаецца ў найгоршую і найбязглуздзеўшую з дэмакратычных партый, якая дзеля здабыцця прыхільнасці масаў прыбягае да дапамогі найнізшых інстынктаў. Дэмакратычны і рэспубліканскі кансерватызм звяртаецца да дзікага «урапатрыятызму» ў выглядзе нацыянальнага эгаізма, перш за ўсе ў постаці першабытнага жывельнага антысемітызму [12, с.171].

Калі дэмакратыі адпавядае рэспубліка, а ахлакратыі — дыктатура, так і манархія цесна звязана з іерархічным класакратычным грамадскім ладам. Услед за В.Ліпінскім, погляды якога Здзяхоўскі даследваў, ён адзначае, што класакратыя — гэта лад, пры якім грамадскія класы знаходзяцца ў гармоніі, павязаныя імператывам самаабмежавання на агульную карысць і супольнымі повязямі рэлігіі, маралі і права [12, с.165]. Рэлігія і спадчынная манархія выступаюць формамі самаабмежавання класаў. Манарх, што ўзвышаецца над усімі, ёсць чыннікам раўнавагі ў грамадстве, менавіта ён вядзе дзяржаву шляхам арыстакратызацыі, узвышаючы людзей паводле заслугаў [12, с.165-164].

Народ не існуе проста так, важным элементам яго кансерватыўнага быцця з'яўляецца выкананне ім місіі. Спрадвечна, як лічыць аўтар, Рэч Паспалітая служыла мурам хрысціянства. Яна бараніла Еўропу ад татараў, туркаў, потым царскай Расіі і, як лічыць аўтар, дадзеную місію яна павінна выконваць і ў дачыненні да бальшавізма. Зараз жа, са скрухай адзначае М.Здзяхоўскі, місію народа звялі да бездарожжа шавінізму [16, с.86].

Кансерватыўная праграма для міжваеннай Польшчы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар лічыць шкодным супрацу кансерватараў з прыхільнікамі нацыяналізму. Толькі як ўніверсалістычная ідэя кансерватызм можа супрацьстаяць, як, таксама прэтэндуючаму на ўніверсалізм, бальшавізму, так і «нацыяналістычным забабонам» [12, с. с.180]. Выйсце з агульнаеўрапейскага крызісу М.Здзяхоўскі бачыць толькі ў кансерватыўным фронце народаў [12, с.181]. Менавіта таму ён з'яўляўся прыхільнікам не запатрабаваных польскім урадам ідэй федэрацыі ці аўтаноміі, пабудаваных на салідарнасці насельніцтва краю без увагі на мову і вызнанне [19], прапаноўваў надаць нацыянальным меншасцям магчымасці для нацыянальна-культурнага развіцця, спрыяць развіццю іх адукацыі на нацыянальнай мове, у тым ліку і не перашкаджаць, як рабілася ў тыя часы, магчымасці для выпускнікоў нацыянальных школаў паступаць у польскія універсітэты і г.д. [6, с.14; 8, с.35]. У сферы гаспадаркі ўрад павінен быў бы быць спрыяльным і справядлівым для ўсіх, пры гэтым М.Здзяхоўскі цверда абараняе культурныя і эканамічныя правы польскамоўнай шляхты, ў існаванні якой бачыць гарантыю прысутнасці Польшчы «на Крэсах». Ідэал мысляра — Польшча XV ст., дзяржава прывабная для суседзяў [6, с.15].

Важнай каштоўнасцю для кансерватыўнай ідэалогіі з'яўляецца і прыватная ўласнасць. Пачуццё ўласнасці ляжыць у прыродзе чалавека: «пра тое, што гэта ёсць маім, а не тваім, сварацца між сабой ужо малыя дзеці» [5, с.106].

Вельмі адмоўна ён згадвае зямельную рэформу, што праводзілі ўлады міжваеннай Польшчы. У нападках на маемасць шляхты аўтар, як адзначалася, бачыць інтрыгу плутакратыі, якая нацкоўвае народ на шляхецтва, каб паспрабаваць адвесці гнеў масаў ад сябе, за няздатнасць эфектыўна кіраваць дзяржавай [5, с.107]. Экспрапрыяцыю шляхецкай зямлі, як і ўвогуле экспрапрыяцыю, аўтар лічыць «замахам на душу народа, каторы дэмаралізавалі, навучаючы, што замест працы і ашчаднасці можна дайсці да ўласнасці міласцінай і грабяжом» [8, с.34].

Сярод падмуркаў культуры народа, кансерватызма М.Здзяхоўскі неаднаразова называе і сям'ю [5, с.104; 8, с.37], і хоць няшмат пра яе разважае, але прароча ўказвае, што шлях індывідуалізма і гуманізма нязменна ідзе і да пошасці разводаў, сэксуальных рэформаў [15, с.108].

Песімізм[правіць | правіць зыходнік]

Будучыня, аднак, прадстаўляецца аўтару вельмі песімістычна [9, с.168]. Яму блізкі алюзіі Д.Мерэжкоўскага аб Атлантыдзе [11], ці У.Салаўева аб панаванні Антыхрыста [9], таму так змрочна гучаць назвы яго працаў. Дыягназ, які ен ставіць культуры Эўропы, выводзіць яго ў шэрагі сусветных катастрафістаў міжваеннага часу [2]: «Стаім мы ў абліччы канца гісторыі..» [14, с. VII].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстаная літаратура і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

1.           Dmitruk, Grz. Marian Zdziechowski o moralności i kulturze / Grz.Dmitruk. [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://wiedzaiedukacja.eu/archives/35524. — Дата доступу: 15.06.2014. 2.           Skoczyński, J. Antykomunizm moralisty / J.Skoczyński. [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://www.polskietradycje.pl/article.php?artykul=365. — Дата доступу: 15.06.2014. 3.           Zdziechowski, M. Antyromantyzm i antygermanizm / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. — Wilno: Wydawnictwo  Stanisława Turskiego, 1938. — R. IX. — s.203-224. 4.           Zdziechowski, M. Bolszewizm / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. — Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. — R. V. — s.54-58. 5.           Zdziechowski, M. Dwie rewolucje / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. — Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. — R. XI. — s.104-115. [null 6.           Zdziechowski], M. Idea polską na Kresach / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. — Wilno, 1939. — s.1-17. 7.           Zdziechowski, M. Jak upadają cywilizacje / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. — Wilno: Wydawnictwo  Stanisława Turskiego, 1938. — R. VI. — s.144-161. 8.           Zdziechowski, M. Konserwatyzm a demokracja / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. — Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. — R. III. — s.26-45. 9.           Zdziechowski, M. Kryzys kultury / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. — Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. — R. XIV. — s.153-171. 10.      Zdziechowski, M. Masonja jej cele i ideały / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. — Wilno: Wydawnictwo  Stanisława Turskiego, 1938. — R. I. — s.1-38. 11.      Zdziechowski, M. O końcu historji / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. — Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. — R. XIII. — s.131-152. 12.      Zdziechowski, M. Pierwiastek zachowawczy w idei ukraińskiej / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. — Wilno, 1939. — s.154-194. 13.      Zdziechowski, M. Polską po roku 1863 / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. — Wilno, 1939. — s.18-56. 14.      Zdziechowski, M. Przedmowa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. — Wilno: Wydawnictwo  Stanisława Turskiego, 1938. — s.VII-XII. 15.      Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. — Wilno: Wydawnictwo  Stanisława Turskiego, 1938. — R. IV. — s.107-124. 16.       Zdziechowski, M. Trepiet małago pered bolszim / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. — Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. — R. IX. — s.86-91. 17.      Zdziechowski, M. Z historji stosunków polsko-rosyjskich nazajutrz po wojnie światowej / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. — Wilno, 1939. — s.86-112. 18.       Zdziechowski, M. Ze Starego dworu / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. — Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. — R. II. — s.15-25. 19.      Бардах, Ю. Шматузроўневая нацыянальная свядомасць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітае ў XVII—XX ст. / Ю.Бардах // Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Ю.Бардах. [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/bardach/08.htm. — Дата доступу: 15.06.2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні і навукова-папулярная літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003
  • Шчэрбік, Д. Перад абліччам краху / Д.Шчэрбік // Беларуская думка. — № 4, красавік 2016.
  • Шчэрбік, Д. В. Ацэнка лібералізма і дэмакратыі ў навуковай спадчыне М.Здзяхоўскага/ Д. В. Шчэрбік // Конституционализация национального правопорядка: материалы круглого стола, Полоцк, 12-13 декабря 2014 г. / редкол. А. Н. Пугачев (отв. ред.) [и др.]. — Новополоцк, 2014. — с. 53-56.
  • Шчэрбік, Д.В. Вокліч “касандры”, або праблемы бальшавізму, нацыяналізму і дэмакратыі ў творах Марыяна Здзяхоўскага / Д.В. Шчэрбік // Праблемныя пытанні тэорыі і гісторыі беларускай дзяржаўнасці і права : матэрыялы круглага стала, 17 кастрычніка 2014 г., г. Мінск / рэдкал.: С.А. Балашэнка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2014. – С. 126 – 136. – Дэп. у БДУ 01. 10. 2014 г., № 005501102014.
  • Шчэрбік, Д. В. Нацыяналізм, як згубная альтэрнатыва бальшавізму, у вучэнні М.Здзяхоўскага / Д. В. Шчэрбік // Проблемы правового регулирования общественных отношений: теория, законодательство, практика: мат-лы науч.-практич. конф., (21 ноября 2014 г., г. Брест) // Брест. гос. ун-т имени А. С. Пушкина; редкол.: Григорович Е. Н., Чмыга О. В. — Брест: БрГУ им. А. С. Пушкина, 2014.  — С.30-34.
  • Шчэрбік, Д. В. Кансерватызм як альтэрнатыва бальшавізму, нацыяналізму, і дэмакратыі ў творах Марыяна Здзяхоўскага / Д. В. Шчэрбік // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия D. Экономические и юридические науки. — 2014. — № 14. — С.28-31.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q20666306"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837"></a>
  • Бардах, Ю. Шматузроўневая нацыянальная свядомасць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітае ў XVII–XX ст. / Ю.Бардах // Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Ю.Бардах. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/bardach/08.htm. – Дата доступу: 15.06.2014.
  • Zdziechowski], M. Idea polską na Kresach / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. – Wilno, 1939. – s.1-17. с.3
  • Zdziechowski, M. Polską po roku 1863 / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. – Wilno, 1939. – s.18-56. с.24
  • Zdziechowski, M. Antyromantyzm i antygermanizm / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IX. – s.203-224. с.223
  • Skoczyński, J. Antykomunizm moralisty / J.Skoczyński. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.polskietradycje.pl/article.php?artykul=365. – Дата доступу: 15.06.2014. с. ХІІІ
  • Dmitruk, Grz. Marian Zdziechowski o moralności i kulturze / Grz.Dmitruk. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://wiedzaiedukacja.eu/archives/35524. – Дата доступу: 15.06.2014.
  • Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IV. – s.107-124. с. 108
  • Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IV. – s.107-124. с. 110
  • Zdziechowski, M. Jak upadają cywilizacje / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. VI. – s.144-161. с. 155
  • 11,0 11,1 11,2 11,3 Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IV. – s.107-124. с. 110
  • Zdziechowski, M. Konserwatyzm a demokracja / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. – Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. – R. III. – s.26-45 с.27
  • Zdziechowski, M. Konserwatyzm a demokracja / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. – Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. – R. III. – s.26-45 с.28
  • Zdziechowski, M. Ze Starego dworu / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. – Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. – R. II. – s.15-25. с.15
  • Zdziechowski, M. Jak upadają cywilizacje / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. VI. – s.144-161. с.152
  • Zdziechowski, M. Jak upadają cywilizacje / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. VI. – s.144-161. с.20
  • Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IV. – s.107-124. с.111
  • Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IV. – s.107-124. с.116
  • Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IV. – s.107-124. с.113
  • Zdziechowski, M. Dwie rewolucje / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Od Petersburga do Leningradu / M.Zdziechowski. – Krakow: Ośrodek Myśli Politycznej, 2009. – R. XI. – s.104-115. с.109
  • Zdziechowski, M. Tragiczna Europa / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. W obliczu końca / M.Zdziechowski. – Wilno: Wydawnictwo Stanisława Turskiego, 1938. – R. IV. – s.107-124. с.109
  • Dmitruk, Grz. Marian Zdziechowski o moralności i kulturze / Grz.Dmitruk. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://wiedzaiedukacja.eu/archives/35524. – Дата доступу: 15.06.2014. с.117
  • Zdziechowski], M. Idea polską na Kresach / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. – Wilno, 1939. – s.1-17. с. 6
  • Zdziechowski], M. Idea polską na Kresach / M.Zdziechowski // Zdziechowski, M. Widzmo przyszłosci. Szkize historyczno-publicystyczne / M.Zdziechowski. – Wilno, 1939. – s.1-17. с.7