Марыя (імператрыца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя
Нараджэнне 385
Смерць люты 407
Месца пахавання
Род Дынастыя Феадосія[d]
Бацька Стыліхон
Маці Серэна[d]
Муж Ганорый
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя (лац.: Maria, 384 або 385 — 407) — жонка рымскага імператара Ганорыя. Паходзіла з ўплывовай сям'і. Была старэйшай дачкой Стыліхона, галоўнага вайскоўца Заходняй Рымскай імперыі, і Серэны, а таксама пляменніцай імператара Феадосія I. Дзякуючы бацьку ў 398 годзе адбылося яе вяселле з імператарам Ганорыем. Некаторы час жыла разам з мужам у Медыялане, пасля пасялілася ў Рыме. У лютым 407 года памерла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • François Zosso et Christian Zingg, Les Empereurs romains, Editions Errance, 1995.