Марыя Аляксандраўна Баброва
Выгляд
| Марыя Аляксандраўна Броніна | |
|---|---|
| Псеўданім | Марыя Аляксандраўна Баброва |
| Дата нараджэння | 1897 |
| Месца нараджэння | в. Локшы, Віцебская губерня |
| Дата смерці | 28 красавіка 1920 |
| Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Беларусі |
Марыя Аляксандраўна Баброва (сапраўднае прозвішча Броніна; 1897, в. Локшы, Віцебская губерня[1] — 28 красавіка 1920) — адзін з кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Бабруйску і Бабруйскім павеце ў гады Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1919-20 гадоў. Член КПСС[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1920 накіравана ЦК КП(б)ЛіБ на ўмацаванне Бабруйскага падпольнага камітэта КП(б)ЛіБ. 25 красавіка 1920 г. арыштаваная польскімі ўладамі падчас павятовай падпольнай партыйнай канферэнцыі, якая праходзіла ў Бабруйску на яе кватэры. Была хворая на тыф[3]. Пасля катаванняў расстраляна. Яе імем названа вуліца ў Бабруйску[2].
Зноскі
- ↑ Цяпер Віцебская вобласць
- 1 2 Боброва // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 61. — 737 с.
- ↑ БАБРОВА Марыя Аляксандраўна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2022. Праверана 31 кастрычніка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БАБРОВА Марыя Аляксандраўна Архівавана 15 лютага 2022.