Марыя Аляксандраўна Калеснікава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Аляксандраўна Калеснікава
Maria Kalesnikava 2020-08.png
Дата нараджэння 24 красавіка 1982(1982-04-24)[1] (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя Разам
Член у
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Commons-logo.svg Марыя Аляксандраўна Калеснікава на Вікісховішчы

Марыя Аляксандраўна[2][3] Калеснікава (нар. 24 красавіка 1982) — беларуская палітычная дзяячка, каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі. Адна з лідараў пратэстнага руху ў 2020 годзе. Паплечніца кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады. Палітычная зняволеная.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Калеснікава нарадзілася 24 красавіка 1982 года ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор. З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Мінску. Грала на флейце ў оперным тэатры, аркестры Фінберга, у прэзідэнцкім аркестры.[4]

Вучылася ў Вышэйшай школе музыкі(ням.) бел. ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі. Працавала ў Германіі, удзельнічала ў канцэртах, арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Германіі і Беларусі.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе Марыя Калеснікава ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах. Каманда сабрала неабходную колькасць подпісаў выбаршчыкаў, аднак 18 чэрвеня ён быў затрыманы і зняволены, а 14 ліпеня Бабарыку было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. 16 ліпеня кіраўнікі штабоў Віктара Бабарыкі (Марыя Калеснікава), Валерыя Цапкалы (Вераніка Цапкала) і Святланы Ціханоўскай заявілі аб аб’яднанні.

8 жніўня Марыю Калеснікаву затрымала міліцыя, але хутка яна была вызвалена[5][6]. Калеснікава прымае актыўны ўдзел у шматлікіх мітынгах у Беларусі, яна таксама звярнулася да працаўнікоў заводаў, чыноўнікаў, дыпламатаў, сілавых структур і працаўнікоў тэлебачання і запрасіла іх і далей далучацца да мірнага пратэсту[7][8][9][10]. 18 жніўня яна ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады[11][12]. 19 жніўня была абраная ў прэзідыум Каардынацыйнай рады[13][14]. 31 жніўня Віктар Бабарыка (праз запісаны да затрымання відэазварот) і Марыя Калеснікава абвясціла пра стварэнне палітычнай партыі «Разам»[15].

7 верасня Марыю Калеснікаву затрымалі ў Мінску. У ноч на 8 верасня пры спробе гвалтоўнага вывазу з Беларусі ва Украіну яна на мяжы парвала свой пашпарт і такім чынам засталася на беларускай тэрыторыі. На наступны дзень была змешчана ў СІЗА-1 у Мінску як падазраваная ў крымінальнай справе аб публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[16]. Неўзабаве пасля гэтага Калеснікава была пераведзена ў жодзінскую турму(бел. (тар.)) бел.[17].

Судовае разбіральніцтва пачалося 4 жніўня 2021 года. Крымінальная справа разглядалася ў закрытым судовым пасяджэнні, публічна была абвешчана толькі рэзалютыўная частка прысуду. 6 верасня Мінскі абласны суд прызнаў Марыю Калеснікаву вінаватай у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні такім фарміраваннем, публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады[18].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

19 лістапада 2020 года амбасадар ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Джым Гілмар(укр.) бел. выступіў з заявай з заклікам да неадкладнага вызвалення Калеснікавай у якасці «важнага кроку да нацыянальнага дыялогу»[19].

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ў тым ліку за выкраданне Калеснікавай[20][21].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Маці памерла ў 2019 годзе, бацькі інжынеры. Бацька служыў на падводнай лодцы, выкладаў у Авіяцыйным каледжы, займаўся бізнесам. Ёсць сястра — Таццяна Хоміч — бізнес-аналітык, спявала ў рок-оперы «Чарадзей» у праекце Рамана Арлова[4]. Не замужам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 https://bigbookname.com/user/maria-kalesnikava-6175066
  2. У Менску затрымалі і хутка адпусьцілі Марыю Калесьнікаву. Беларуская служба Радыё «Свабода» (8 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2020.
  3. Адар'я Гуштын «Мария всегда повторяла: что бы ни случилось, я буду в Беларуси». Отец Колесниковой прокомментировал слова Лукашенко (руск.) . TUT.BY (8 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2020.
  4. 4,0 4,1 Мария Колесникова рассказала о советах Алексиевич, об истории лозунгов кампании и совместном шопинге с Цепкало и Тихановской
  5. Соратницу Тихановской Колесникову отпустили после задержания (руск.) . Праверана 19 жніўня 2020.
  6. «С кем-то перепутали». Колесникову задержали и быстро отпустили (руск.) . Праверана 19 жніўня 2020.
  7. Евгений Шуваев Соратница Тихановской Мария Колесникова приехала на митинг оппозиции в Минске (руск.)  (16 жніўня 2020). Праверана 18 жніўня 2020.
  8. Соратница Тихановской Мария Колесникова прибыла на митинг оппозиции в Минске. Праверана 18 жніўня 2020.
  9. Официальное заявление штаба Виктора Бабарико.
  10. Протесты в Беларуси: день восьмой. Онлайн (руск.) . Праверана 19 жніўня 2020.
  11. В основной состав Координационного совета белорусской оппозиции вошли 70 человек. Праверана 19 жніўня 2020.
  12. Прошла первая пресс-конференция Координационного совета: «Светлана Тихановская планирует вернуться в Беларусь». Праверана 19 жніўня 2020.
  13. Оппозиция Белоруссии избрала президиум Координационного совета. Праверана 19 жніўня 2020.
  14. В президиум белорусской оппозиции вошли нобелевский лауреат и экс-министр (руск.) . Праверана 19 жніўня 2020.
  15. Калеснікава і члены штаба Бабарыкі аб’явілі аб стварэнні палітычнай партыі ВІДЭА
  16. news.tut.by
  17. Weißrussland: Kolesnikowa in anderes Gefängnis verlegt (ням.) . Österreichischer Rundfunk(польск.) бел. (12 верасня 2020). Праверана 14 красавіка 2021.
  18. zviazda.by
  19. On Human Rights Violations in Belarus (англ.) . Пасольства ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе(англ.) бел. (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
  20. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus - Міністэрства фінансаў ЗША(укр.) бел., 21.06.2021
  21. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  22. Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека (бел.) . Белсат (15 красавіка 2021). Праверана 16 красавіка 2021.
  23. Радыё Свабода
  24. Fritz-Csoklich-Preis: Auszeichnung für Frauen-Trio (ням.) . Die Presse (16 ліпеня 2021). Праверана 17 ліпеня 2021.