Марыя Аляксандраўна Кісялёва
Марыя Аляксандраўна Кісялёва | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | сінхроннае плаванне |
Клуб | Дынама[d] |
Нарадзілася |
28 верасня 1974[1] (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 174 см |
Вага | 58 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Аляксандрараўна Кісялёва (руск.: Мари́я Алекса́ндровна Киселёва; нар. 28 верасня 1974, Куйбышаў) — расійская сінхраністка, трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, трохразовая чэмпіёнка свету, дзевяціразовая чэмпіёнка Еўропы, заслужаны майстар спорту (2000). Дэпутат Маскоўскай гарадской думы VII склікання (2019—2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачала працаваць на тэлебачанні ў 2001 годзе ў спартыўнай рэдакцыі на тэлеканале НТВ па запрашэнні Аляксея Буркова. У 2001—2002 гадах вяла навіны спорту ў праграме НТВ «Сёння». У гэты ж перыяд працавала карэспандэнтам на спартыўным канале «НТВ-Плюс» і на НТВ у праграмах «Сёння» і «Кагадзе». Пайшла з НТВ у траўні 2002 года, бо ў гэты час на тэлеканал вярнуўся стары склад спартовых каментатараў.
З 25 верасня 2001 года па 2 ліпеня 2005 года, адначасова са спартыўнай кар’ерай, была вядучай тэлегульні «Слабое звяно» на «Першым канале». Атрымала на гэтай ніве два званні — «Самая стыльная тэлевядучая» і «Дэбют года» (2001).
23 снежня 2002 года правяла адзін навагодні выпуск тэлегульні «Хто хоча стаць мільянерам?» замест Максіма Галкіна.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.