Марыя Аляксандраўна Ласіцкенэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Аляксандраўна Ласіцкенэ
Род дзейнасці лёгкаатлетка
Дата нараджэння 14 студзеня 1993(1993-01-14)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Vladas Lasitskas[d]
Прыналежнасць Расія
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Аляксандраўна Ласіцкенэ (да лета 2017 года — Кучына; нар. 14 студзеня 1993 года, Прахладны, Кабардзіна-Балкарыя, Расія) — расійская скакуха ў вышыню. Алімпійская чэмпіёнка (2020). Трохразовая чэмпіёнка свету (2015, 2017, 2019), двухразовая чэмпіёнка свету ў памяшканні (2014, 2018), чэмпіёнка Еўропы (2018), двухразовая чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні (2015, 2019), двухразовая пераможца Кантынентальнага кубка IAAF (2014, 2018), пяціразовая чэмпіёнка Расіі (2014, 2017, 2018, 2019, 2022), пяціразовая чэмпіёнка Расіі ў памяшканні, чэмпіёнка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2010 года.

Першая і адзіная ў гісторыі (як сярод мужчын, так і сярод жанчын) трохразовая чэмпіёнка свету ў скачку ў вышыню.

Адзіная ў гісторыі расійскай лёгкай атлетыкі і сусветных скачкоў у вышыню (як сярод мужчын, так і сярод жанчын) пяціразовая пераможца агульнага заліку «Дыяментавай лігі» (2014, 2017, 2018, 2019, 2021). З вынікам 2,06 м Ласіцкенэ з’яўляецца рэкардсменкай «Дыяментавай лігі».

Зноскі

  1. Maria Kuchina // World Athletics database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]